Прилежная и на работе, и дома

Прилежная и на работе, и дома

Нішто так не ўтрымлівае чалавека на рабочым месцы, як любоў да прафесіі. Любіць сваю работу і цялятніца комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы “Ярнева” СВК “Сынкавічы” Алена Цярэшка.

Цялятніцай працуе ўжо 24 гады. У групе больш за 220 маленькіх падапечных, якіх яна ўзяла “на выхаванне” у мінулым месяцы. І кожнага трэба выгадаваць да пэўнага ўзросту. А яны, як маленькія дзеці, патрабуюць асаблівага клопату.

Тэхнічны прагрэс і высокапрадукцыйныя тэхналогіі, якія актыўна ўкараняюцца на сучасных малочнатаварных комплексах, у большасці выпадкаў зрабілі працу даярак механізаванай. А у цялятніц яна па-ранейшаму ручная. Праўда, сена і кормасумесь падвозяцца трактарам, а вось астатняя работа кладзецца на працавітыя рукі жанчын. Таму і паказчыкі ў іх рабоце залежыць ад добрасумленных адносіны да даручанай справы.

–     Алена Цярэшка – з той катэгорыі лю-дзей, каму гэта якасць уласціва ў самай высокай ступені, – адзначае галоўны заатэхнік сельгаскааператыва Васілій Дзяцел. – Яна аднолькава стараецца і на грамадскай рабоце, і дома. Як вынік – добрыя вытворчыя паказчыкі. Так, за 8 месяцаў сярэднясутачныя прывагі цялят, за якімі яна даглядае, склалі 1062 г, што на 136 г больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года.

Гаварыць толькі аб вытворчай дзейнасці вяскоўцаў мала. Бо яны ўсё жыццё прывыклі працаваць у дзве змены: адну – на рабочых месцах, другую – дома. Ёсць свая гаспадарка і ў Алены Цярэшка. І агарод разам з мужам Ула-дзімірам Мікалаевічам, машыністам пагрузчыка “Маніту”, як ўсе ў вёсцы, садзяць і старанна яго апрацоўваюць. Свінні, куры і качкі таксама патрабуюць догляду.

 

Жыве сям’я ў катэджы, які калісьці выдзе-ліла гаспадарка. Тут клапатлівыя бацькі выгадавалі дачку і двух сыноў. Іх заўсёды з радасцю чакаюць у госці.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.