На подворьях веселая речь
Як і ў мінулыя гады, на Ганненскім кірмашы сёлета гасцінна сустракалі зэльвенцаў і гасцей пасёлка імправізаваныя падворкі. Свае фантазію і майстэрства дэманстравалі не толькі сельсаветы, але і сельгасарганізацыі раёна.
У кожнага падворка быў свой адметны каларыт. Гаспадары шчыра запрашалі ўсіх у госці, прапаноўвалі адведаць вясковыя прысмакі, пазнаёміцца з тагачасным побытам сялян. І ніхто не адмаўляўся – смела заходзілі, з задавальненнем разглядалі інтэр’ер, сядалі побач з гаспадарамі за багата накрытыя сталы, спявалі, фатаграфаваліся на памяць. Усё гэта прыносіла ўдзельнікам кірмашу шмат радасці: стваралася ўражанне, што пасёлак ператварыўся ў сталіцу весялосці і таленту.
Асабліва мнагалюдна было на падворку СВК “Сынкавічы”. Дзве вялікія саламяныя лялькі запрашалі: “Не праходзьце міма!”. Майстрам-умельцам гас-падаркі ўдалося адлюстраваць максімальна набліжаны да рэ-альнасці сялянскі быт. Скрыпіць калодзежны журавель – гэта гаспадар набірае ваду. Руплівая гаспадыня гатуе гарбату: ведае, што гасцей сёння будзе шмат. Таму і чыгунок з бульбай на стол паставіла самы вялікі. Ня-гледзячы на свята, праца на імправізаваным падворку не спыняецца. У адным з куточкаў была арганізавана выстава народных умельцаў. Асабліва прыцягвалі ўвагу іконы, аздобленыя шыкоўным пераплётам і вышываныя работы сынкавіцкіх жанчын.
Рукатворнае мастацтва бы-ло прадстаўлена і на падворку сельгаскааператыва “Кара-ліно”. Тут можна было пазнаё-міцца з дзіцячымі вырабамі з саломкі і гліны.
Князеўскі “фальварак” вылучаўся сваёй шляхецкасцю. Гэта было бачна і па яго ўладкаванні, і адзенні гаспадароў. Саматканыя і вязаныя кручком дываны, сурвэткі, старажытны куфар з жаночым убраннем, кудзеля і льняныя палотны стваралі ўражанне тагачаснай рэальнасці. І гэта не магло па-кінуць раўнадушным нікога, хто сюды завітаў. Да таго ж прахожых прыцягваў прыемны пах аладак, якіх тут напяклі жанчыны. Падымалі настрой гасцям старажытнай беларускай хаты і вясёлыя гаспадыні, якія расказвалі пра спадчыну і запрашалі адведаць нацыянальныя стравы.
Ад запрашэння міжэрыцкіх гасцінных гаспадароў адмовіцца было проста немагчыма. Тут частавалі духмяным мёдам уласнай вытворчасці. Янтарны ласунак ад касалапага мішкі, які стаяў побач, з задавальненнем смакавалі і дарослыя, і дзеці.
Яркімі вышыванкамі і каляровымі дыванамі па-майстэр-ску ўпрыгожылі сваю альтанку галынкаўцы. Сапраўднай “изюминкой” стаў драўляны кало-дзеж і абуладкаваная побач штучная сажалка, праз якую быў перакінуты самаробны мосцік. На ім, скарыстаўшы вольную хвіліну, вудзіў рыбу селянін. Невядома, якім быў бы ўлоў рыбака ў гэты дзень, калі б не гарэзы-падлеткі. Нямала цікаўных спынялася і каля ўзведзенай непадалёку вясковай печкі. Стваралася ўражанне, што вось-вось адтуль пачуецца пах духмянага хлеба.
Сельскагаспадарчы філіял “Дабраселецкі” і мясцовы сельсавет парадавалі арыгінальнымі кампазіцыямі з агародніны. Падворак упрыгожвалі разнайстайныя цікавыя вырабы з гарбузоў. Здавалася, фантазіі мясцовых умельцаў не было мяжы. Чаго тут толькі не было! Дабраселецкія дызайнеры адлюстравалі штодзённы побыт вяскоўцаў. Лялечныя мужчыны і жанчыны старанна рабілі кожны сваю справу: хто даіў карову, хто біў масла ў маслабойцы, хто малоў муку ў млыне, хто агарод палоў, каб пасля сабраць добры ўра-джай. Кабачкі, капуста, морква, бульба – які без іх беларускі вясковы стол?! Аднак гэтая гарод-ніна не вытрымлівала ніякай канкурэнцыі ў параўнанні з вялізнымі рознакаляровымі гарбузамі, якіх тут была шматлікая колькасць. Пасля напружанай працы гаспадароў чакаў гарачы самавар з абаранкамі.
З фантазіяй і гумарам падышлі да афармлення сваёй тэрыторыі работнікі Зэльвенскага сельсавета і СВК “Бародзічы”. Яны арганізавалі сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне, якое суправаджалася народнымі песнямі пад гармонік. Весялосці – не займаць. Па ўсім было бачна, што ў гаспадароў выдатны святочны настрой, якім яны хацелі па-
дзяліцца і з гасцямі кірмашу. Вылучаліся не толькі пачуццём гумару, але і незвычайнай шчодрасцю – частавалі з ад-крытай душой усіх, хто прыходзіў да іх. Прыцягнуў увагу не толькі загон з хатняй жывёлай, змайстраванай з пластыкавых бутэлек, але і той, у якім утрымліваліся сапраўдныя маленькія цяляткі. Ад яго зэльвенскую дзетвару было не адцягнуць.
Работнікі сельсаветаў і сельгасарганізацый яскрава прадэманстравалі, на што яны здатныя. Гледзячы на рэакцыю публікі, так і хацелася крыкнуць: “Брава, дарагія нашы вяскоўцы!”.
У канцы дня былі падве-дзены вынікі на лепшы падворак. Праўда, перад журы стаяў няпросты выбар. І ўсё ж пасля доўгага абмеркавання было вырашана адзначыць заахвочвальнымі прызамі філіял “Князева” і Каралінскі сельсавет. Трэцяе месца прысуджана СВК “Галынка” і Тулаўскаму сельсавету, другое – СВК “Сынкавічы” і Дабраселецкаму сельсавету. Пераможцамі вы-значаны СВК “Бародзічы” і Зэльвенскі сельсавет.