Хорошее начинание

Хорошее начинание

Знамянальнай падзеяй для некаторых жыхароў аграгарадкоў Каралін і Бародзічы стаў мінулы тыдзень. У іх дамы прыйшоў прыродны газ. Яго перавагі над звадкаваным і іншымі відамі паліва адчулі ўжо многія зэльвенцы, таму і імкнуцца газіфікаваць сваё жыллё.

Карэспандэнт “Працы” пабываў у гэтых населеных пунктах.

Хорошее начинание

Прыродны газ у аграгарадок Каралін прыйшоў яшчэ некалькі гадоў таму. Тады блакітнае паліва паступіла на збожжасушыльны комплекс і ў адзін з дамоў мясцовых жыхароў. Прайшоў час, і тут пачалася масавая газіфікацыя жыллёвага  сектара. Быў створаны кааператыў з тых жыхароў, хто захацеў правесці прыродны газ. Дарэчы, за газіфікацыю домаўладальнікі плацяць толькі 30 працэнтаў ад  кошту работ. Да таго ж, грошы выплачваць можна часткамі ці аформіць банкаўскі льготны крэдыт. Многія скарысталіся такой магчымасцю.

– Газіфікацыя сельскіх населеных пунктаў, – адзначае галоўны інжынер цэха газавай гаспадаркі Аляксандр Пашкоўскі, – стала першачарговай задачай для нашага калектыву.

 Пракладку 3,5 кіламетра размеркавальнага вулічнага газаправода ў аграгарадку Каралін пачалі яшчэ ў пачатку мая. Гэтым займаліся рабочыя ТАА “Сельбудгаз” са Слоніма. Адначасова выконваліся работы па падводзе газу да жылых дамоў і мантаж газавага абсталявання.

Спачатку газаэлектразваршчык Іосіф Вановіч і слесар Сяргей Крэчка падключыліся да цэнтральнай газавай магістралі. Пасля таго, як спецыялісты яшчэ раз праверылі на-дзейнасць газавай сістэмы, пачалося падключэнне хатняга абсталявання: газавых пліт,  ацяпляльных катлоў і водана-гравальных калонак. Зараз у гэтым населеным пункце блакітнае паліва паступае ў дзевяць індывідуальных домаўладанняў.

Пракладка мясцовых сетак газаправода працягласцю каля 8 кіламетраў па вуліцах Савецкай і Зарэчнай у аграгарадку Бародзічы пачалася ў лютым. Участак выдаўся вельмі няпростым:  на шляху было шмат кабеляў, гаспадарчых пабудоў, балоцістых і камяністых месцаў. Пракладзены дзве веткі, зроблены адводы да дамоў. Затым пачаўся мантаж газавага абсталявання, якім займаюцца вопытныя спецыялісты цэха Леанід Янушчанка і Анатолій Попка. Кожны з новых спажыўцоў атрымаў ад іх парады па карыстанні газавым абсталяваннем.

На вуліцы Зарэчнай першымі карыстальнікамі прыроднага газу сталі Тадэвуш і Людміла Палубейка.

– Гэтага моманту мы чакалі з нецярпеннем, – гаворыць гаспадар дома. – Прыродны газ – гэта вельмі зручна: не трэба нарыхтоўваць дровы на зіму. Да таго ж у доме чыста і камфортна. Двухконтурны кацёл “Арыстон” не толькі служыць для ацяплення памяшканняў, але і награвае ваду. Цяпер будзем старацца хутчэй правесці водаправод. Тады ўмовы пражывання ў нас будуць не горшыя, чым у гарадской кватэры.

Як абяцаюць спецыялісты, да канца года колькасць газіфікаваных дамоў на гэтых вуліцах значна павялічыцца.  

 

Хутка прыродны газ прыйдзе і ў вёску Горна.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.