Когда профессия становится призванием
Напярэдадні Дня работнікаў культуры ў РДК прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае людзям, без якіх не абыходзіцца ніводная ўрачыстасць.
Разам сабраліся работнікі сельскіх устаноў культуры і раённага цэнтра, бібліятэк, педагогі дзіцячай школы мастацтваў, кіраўнікі і ўдзельнікі народных калектываў, аматарскіх аб’яднанняў і мастацкай самадзейнасці. На свята былі запрошаны і ветэраны працы.
Прысутным было адрасавана шмат прыемных слоў. У віншавальнай прамове намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка адзначыў запатрабаванасць зэльвенцамі паслуг, якія прадастаўляюцца сёння ўстановамі культуры раёна. Ён асабліва падкрэсліў іх ролю ў захаванні нацыянальных традыцый, выхаванні духоўнасці і развіцці культуры на вёсцы. З нагоды прафесійнага свята Валянцін Міхайлавіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама дырэктару раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Святлане Якута.
Цёпла і сардэчна віншавала сваіх калег са святам начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук. За творчую і плённую працу Ганаровымі граматамі аддзела былі адзначаны дырэктары Кашалёўскага Дома фальклору Лідзія Кіс-лая, Чырванасельскага СДК Алена Суша, Галынкаўскага СДК Наталля Матвейчык, педагогі дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Кароза, Віктар Жук, Уладзімір Сарокін, Людміла Латош, Наталля Александровіч, Жанна Еўтухоўская, Васілій Шамрук, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана Мацкевіч, бібліёграф аддзела абслугоўвання Вольга Камякевіч, бібліятэкары дзіцячай раённай бібліятэкі Алена Мазалеўская, Князеўскай сельскай бібліятэкі Ганна Свістун.
Прысутныя прымалі віншаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў культуры Цімафея Жукоўскага і першага сакратара РК ГА “БРСМ” Іны Шаўцовай.
Сёлета ва ўстановы культуры прыйшло працаваць нямала маладых спецыялістаў. У час мерапрыемства ўсе яны далі ўрачыстую клятву-пасвячэнне ў прафесію. На памяць аб першым прафесійным свяце маладыя работнікі атрымалі сувеніры.
Падарункі атрымалі і тыя, хто зараз знаходзіцца на за-служаным адпачынку. У знак удзячнасці за ўвагу ветэран працы Алена Мартынчык прачытала верш уласнага сачынення, які прысвяціла сваім калегам па працы.
Затым адбыўся канцэрт з удзелам гродзенскага спевака Ігара Даўгіх.