Все работы спорятся

Все работы спорятся

Кастрычніцкая пара – час разна-стайных сельскагаспадарчых работ. Аграрыі філіяла “Князева” ўбіраюць і прадаюць дзяржаве цукровыя буракі, за-кладваюць кукурузу на сілас, нарыхтоў-ваюць яе на зерне і выконваюць шмат іншых неадкладных восеньскіх работ.

З галоўным аграномам Уладзімірам Жыдком наведалі палеткі гаспадаркі. Першы наш прыпынак – поле за в. Ляхавічы, занятае пад цукровыя буракі. На камбайне “KLEINE” ўборкай “салодкіх каранёў” займаўся механізатар Валянцін Мятлюк. Больш за 20 гадоў працуе ён у гаспадарцы, 17-ы сезон убірае буракі. Па словах Валянціна Валянцінавіча, на сучасным камбайне, які ён атрымаў у мінулым годзе, працаваць значна лягчэй: і паломак менш, і ў кабіне камфортна.  

Все работы спорятся

Дарэчы, у сям’і Метлюкоў тры пакаленні мужчын-механізатараў. Раней, да выхаду на заслужаны адпачынак,  механізатарам працаваў бацька Валянцін Пятровіч. А цяпер Валянцін Валянцінавіч разам з сынам Яўгенам за дзень убіраюць па 13–15 га буракоў. Працуюць мужчыны ў 2 змены, мяняюцца непасрэдна ў полі. Толькі кожную раніцу разам прыязджаюць на машынны двор, каб правесці абслугоўванне і за-праўку камбайна. Яўгеній, нягледзячы на маладыя га-ды, вызначаецца адказнымі адносінамі да справы. Дапамагаюць яму ў рабоце і веды, якія ён атрымлівае ў Гродзенскім палітэхнічным каледжы.

Все работы спорятся

У філіяле гатовы да здачы ў дзяржзаказ больш за 300 тон буракоў. Адгрузкай іх на новым пагрузчыку “KLEINE” займаецца меха-нізатар Дзмітрый Рачок. Па яго словах, машына вельмі зручная, працаваць на ёй лёгка, каб толькі менш камення было на палях. Але і гэта тут прадугледзелі: пры пагрузцы прадукцыі некалькі паляводаў уважліва сочаць, каб разам з буракамі ў кузаў аўтамабіля не трапіў ніводзін камень.  Агульнымі намаганнямі ўжо вывезена на буракапрыёмны пункт больш за 8700 тон.

Все работы спорятся

У гаспадарцы прыкладаюць усе намаганні, каб своечасова ўбраць кукурузу на сілас. Вырасла яна высокая, з тугімі пачаткамі васкавой спеласці. Ужо шмат гадоў нарыхтоўкай кармоў для грамадскага статка займаюцца вопытныя механізатары Генрых Русецкі і Аляксандр Сцепанчук. У час нарыхтоўкі сенажу яны на корманарыхтоўчых камбайнах “Ягуар”  убралі каля 17 тысяч тон траў. Тэхніка іх не падводзіць,  так як сваімі рукамі перабралі кожны вузел і агрэгат. Таму цяпер 7–8 транспартных адзінак штодзённа толькі і паспяваюць адвозіць зялёную масу. Яе трамбоўкай круглыя суткі займаюцца машыністы па-грузчыкаў “Амкадор” Іван Хайндрых і Аляксандр Каленка. 19845 т сіласу (ці 69% да плана) закладзена ў траншэі. Убраць яшчэ засталося 53 га.

Все работы спорятся

Летась у гаспадарцы разам з каласавымі і кукурузай валавы збор зерня склаў 24070 т. Сёлетні намалот ужо складае больш за 20 тысяч тон. Камбайнеры Віктар Кузьміч і Уладзімір Марко прыкладваюць усе намаганні, каб валавы збор зерня пераўзышоў мінулагодні паказчык. Падставы для гэтага ёсць: пры ўра-джайнасці 87 ц/га з 355 га намалочана 3080 т. Пад кіраўніцтвам загадчыкаў зернясховішчаў Аляксандра Якімовіча, Алены Грыз і Валянціны Каленкі праводзіцца дапрацоўка намалочанага зерня кукурузы. Большасць яго паступае на збожжасушыльны комплекс “КЗСВ-40” у в.Князева, дзе аператарамі працуюць Валерый Шастак і Віталій Ціляк. Дарэчы, у Віталія Мар’янавіча асноўная пасада – інжынер-энергетык. Пад яго непасрэдным наглядам праводзілася ўстаноўка электраабсталявання ў час будаўніцтва комплексу. Таму, калі разглядалася пытанне з кадрамі аператараў, кіраўніцтва філіяла вырашыла, што ён выдатна ведае ўсе нюансы ўстаноўкі. І не памылілася: комплекс працуе без паломак. У суткі аператары прасушваюць да 140 т зерня. Актыўна дапамагае ім і машыніст пагрузчыка “Амкадор” Генадзій Фядук. 

Все работы спорятся

Задаволены ў гаспадарцы і работай Анатолія Жамойціна і Уладзіміра Валюка, якія заняты на ўздыме зябліва. З запланаваных 2634 га яны ўзаралі каля 700 га глебы.

–Усе працоўныя здабыткі філіяла – гэта вынік нястомнай працы нашых механізатараў, – адзначае Уладзімір Жыдок. – Упэўнены, што, дзякуючы ім, усе планы на гэты і наступны год будуць паспяхова выкананы.

Все работы спорятся

Все работы спорятся

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.