В шаге от бронзы

У рамках алімпійскіх дзён моладзі ў Гродне прайшлі абласныя спаборніцтвы па гандболе. Выніковую гульню на іх прадэманстравалі выхаванкі трэнера Міхаіла Міхуты 1997–1998 гадоў нараджэння, якія занялі чацвёртае месца.

Паказаўшы выдатную сыгранасць і майстэрства, зэльвенскія гандбалісткі ў першы дзень з лікам 8:7 перамаглі 

каманду з Ваўкавыска.

Далейшая барацьба была больш напружанай. Спачатку нашы спарт-сменкі сустрэліся з асноўнымі прэтэндэнтамі на першае месца – камандай “Гродна №1”. Змагацца з даволі вопытнымі саперніцамі было цяжка. Моцныя і выніковыя атакі гродзенскіх гандбалістак прынеслі ім перамогу. У вырашальным матчы за бронзавую ўзнагароду нашы спартсменкі сустрэліся з камандай з Карэліч. Першы тайм з лікам 4:3 выйгралі зэльвенцы. Аднак у другім тайме наступіў пералом у гульні: карэліцкія гандбалісткі перахапілі ініцыятыву і пачалі рашуча атакаваць. Трэба адзначыць, што ў складзе гэтай каманды іграюць тры прадстаўніцы абласной школы алімпійскага рэзерву. Менавіта яны ўдала забівалі мячы ў нашы вароты. Як ні стараліся зэльвенскія гандбалісткі змяніць ход гульні, ім гэта не ўдалося. Сказалася стомленасць ад сустрэчы з гродзен-скімі спартсменкамі. 

– Нягледзячы на тое, што наша каманда не стала бронзавым прызёрам, – адзначыў трэнер Міхаіл Міхута, – выступленнем сваіх выхаванак я задаволены. На працягу ўсіх матчавых сустрэч яны паказалі сыгранасць і добрую спартыўную падрыхтоўку. Ім крыху не хапіла вопыту. 

Больш сціплыя вынікі ў гэтых жа спаборніцтвах паказалі юнакі, таксама выхаванцы Міхаіла Міхуты.

У першы дзень нашы спартсмены сустрэліся з фаварытамі сваёй пад-групы – камандай “Гродна №1”. Як упарта ні змагаліся зэльвенцы, але асіліць моцнага саперніка не змаглі. Матч завяршыўся з лікам 10:29 на карысць гродзенцаў. 

У фінальнай матчавай сустрэчы са слонімскімі гандбалістамі за пятае і шостае месца зэльвенцы паказалі прыгожую і дынамічную гульню. Хуткія і выніковыя атакі варот сапернікаў прынеслі ім перамогу з лікам 28:24 і пятае агульнакаманднае месца.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.