Каникулы по интересам
Асенняя аздараўленчая кампанія на Зэльвеншчыне прайшла актыўна і арганізавана. На базе ўстаноў адукацыі раёна працавалі аздараўленчыя лагеры, аб’яднанні па інтарэсах. Для дзяцей праводзіліся пазнавальныя, займальныя і конкурсныя мерапрыемствы, былі арганізаваны экскурсіі па гарадах, месцах баявой славы, музеях, гістарычных мясцінах краіны, турыстычным маршруце раёна.
Канікулы пачаліся спартыўна-гульнёвым мерапрыемствам “Разам весела іграць”, якое прайшло ў аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”. На працягу тыдня вучні прымалі ўдзел у акцыях “Наша піянерская праца табе, Айчына”, “У здаровым целе – здаровы дух”. Актыўна працавалі валанцёрскія атрады. Школьнікі наведалі адзінокіх і састарэлых, сустрэліся з ветэранамі. Навялі парадак каля пом-нікаў загінулым. Дзеці бавілі час у літаратурных гасцёўнях, на дыскатэках. Свае веды хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі праверыць у час віктарын, дыспутаў і трэнінгаў. Былі таксама прадугледжаны прагляды кінафільмаў.
У перыяд канікул актыўна наведваліся культурна-забаўляльны цэнтр “Феерыя” і цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.