Осень. Время наводить порядок на земле и … в душе
Першыя дні лістапада ў беларусаў праходзяць пад знакам успамінаў продкаў. Сёлета супала так, што і католікі, і праваслаўныя ўспамінаюць сваіх памерлых родных і сваякоў у гэтыя выхадныя дні. Права-слаўныя ў першую суботу перад 8 лістапада адзначаюць Змітраўскія Дзяды.
А ў католікаў якраз сёння, 2 лістапада, задушны дзень, калі прынята наведваць могілкі і маліцца за памерлых. Да гэтага дня здаўна людзі стараліся прыбраць магілы родзічаў. Гэтыя добрыя звычкі жывуць і сёння.
Асаблівай добраўпарадкаванасцю ў раёне вызначаюцца крамяніцкія могілкі. Варта адзначыць, што тут парадак падтрымліваецца круглы год. У свой час, узяўшы ініцыятыву ў свае рукі, арганізаваў вяскоўцаў на добрую справу былы ксёндз мясцовага касцёла Янас Кшыштаф. Не толькі заклікамі і пропаведзямі ён настаўляў людзей выконваць свой святы абавязак перад памерлымі, але і ўласным прыкладам. І пры кожнай сустрэчы прасіў не праходзіць міма магілы, якую ўжо няма каму даглядаць. Сёння крамяніцкі пагост можна лічыць сапраўды святым месцам, дзе пануюць чысціня і цішыня…
А яшчэ жыхарам Крамяніцкага сельсавета ўласцівы такія рысы, як гаспадарлівасць, дбайнасць. Многіх з іх, праяз-джаючы на гэтым тыдні па вёсках, мы засталі за навядзеннем парадку каля сваіх дамоў, на прысядзібных участках.
Альфонс АНДРУЦЭВІЧ, в. Задвор’е:
– Хоць я і на пенсіі, але вольнага часу, ведаеце, не вельмі шмат. Жывучы ў вёсцы, клопатаў хапае і ў гэту пару года. Дачка, якая жыве непадалёку, дапамагла выкапаць бульбу, моркву, буракі. Праўда, сёлетнім ураджаем не магу пахваліцца, але на зіму мне аднаму хопіць. А вось капуста, лічу, хай яшчэ пасядзіць: качаны будуць больш тугімі і сакавітымі. Надвор’е спрыяе навесці парадак на агародзе, у кветніку і двары. Планую на днях перагараць свае сем сотак. Кветкі зразаць яшчэ пачакаю, бачыце, як цвітуць.
Данута ЖАМОЙЦІНА, в. Ляхавічы:
– У нашай сям’і, дарэчы, як і ў іншых аднавяскоўцаў, прынята захоўваць памяць пра памерлых. Таму напярэдадні Дзядоў абавязкова яшчэ раз прыбіраем магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама недагледжаныя па розных прычынах магілы паблізу. У гэтыя дні асабліва шмат машын едзе ў бок крамяніцкіх могілак. Загляніце і пераканаецеся, які там наведзены парадак!
А яшчэ да Усіх святых мы стараемся справіцца з палявымі работамі. Ураджай свой сабралі і ўпарадкавалі. Склеп у мяне даведзены да ладу, добра захоўваюцца бульба, буракі і морква. Каб капуста доўга заставалася свежай, кладу яе ў цэлафанавыя мяшочкі, выдаляю паветра, туга завязваю і падвешваю да столі. Захоўваецца да самай вясны. Паспрабуйце. А каб квашаная капуста ўдалася, яе неабходна накрышыць за ты-дзень да Дзядоў. Так раіла мая свякроў.
Часлава ФЯДУК, в. Падбалоцце:
– Агарод у мяне вялікі – 50 сотак. Палова была засаджана бульбай і гароднінай, другая – буракамі і гарбузамі, так як планавала трымаць свіней. Але што ж зробіш, прыйшлося закалоць. Зараз мясам і салам запоўнены халадзільнік і маразільная камера. Разам з дзецьмі ўсё з агарода са-бралі. Працяглы час выпісваю часопіс “Хозяин”, дзе даецца шмат карысных парад. Дарэчы, і наконт таго, як правільна захоўваць агародніну і сада-віну. Некалькі гадоў запар у склепе на рассыпаную бульбу кладу буракі і моркву – доўгі час яны не вянуць і не страчваюць сакавітасці. Згодна з народным павер’ем, да Дзядоў пасадзіла часнок і цыбулю, накрышыла ў бочку капусты. Поле засеяла зерневымі. Паспела пабываць і на могілках.
Ірына і Генрых ГОЙШЫКІ, в. Падбалоцце:
– Мы ўжо размянялі восьмы дзясятак, але стараемся з усімі работамі справіцца самыя. Кожны дзень плануем, як рацыянальна размеркаваць час. Навялі парадак на ўчастку за домам. Там былі ў нас бульба і крыху гародніны. У склепе ўсё захоў-ваем у асобных засеках. Яблыкі і грушы складаем у скрынкі. У гэтым годзе іх было багата, вунь, да гэтай пары на верхніх галінах вісяць. Да самай вясны частуем імі ўнукаў.
Сёлета нам прыйшла ідэя размясціць перад домам фігурку Маці Божай. Зараз добраўпарадкоўваем вакол яе тэрыторыю (на здымку). Тут
неабходна прыкласці рукі абоім. Аздобілі гэта месца кветкамі.
Калі дазволіць надвор’е і сілы, думаем спілаваць старыя яблыні. Вясной хочам пасадзіць маладыя. Дарэчы, усе сельскагаспадарчыя работы стараемся выконваць у спрыяльныя дні, вызначаныя календаром. Заўважылі, што гародніна лепш прымаецца і расце, менш пашкоджваецца рознымі хваробамі і насякомымі, дае добры ўраджай.