Молодость на все времена

Молодость на все времена

Урачыстая сустрэча, прымеркаваная да юбілею камсамола, стала добрай нагодай не толькі аддаць даніну павагі мінуламу, але і падумаць аб будучым, аб сувязі пакаленняў. Былыя маладзёжныя актывісты Зэльвеншчыны адклалі нават самыя важныя справы і адправіліся на “спатканне” са сваім юнацтвам.

Молодость на все времена

– Што даў вам камсамол? – з такім пытаннем вядучыя святочнага мерапрыемства звярталіся да прадстаўнікоў розных пакаленняў.

“Пуцёўку ў жыццё”, “Уменне сябраваць, прымаць самастойныя рашэнні, мець нязломны ўнутраны стрыжань”, “Веру ў свае здольнасці”, “Магчымасць правільна арганізоўваць свой вольны час” – гэта далёка не ўсе адказы розных людзей на адно і тое ж пытанне. Асабліва запомніўся маналог Мі-хаіла Літвінчыка, першага сакратара райкама камсамола 1982–85-х гг.: “Чысціня стасункаў. За гэта я ўдзячны камсамолу ў большай ступені. За дабрыню, шчырасць, спагадлівасць, непасрэднасць выхаваных ім людзей. Калі б мне далі магчымасць вярнуць штосьці з тых часоў, я б без сумненняў вярнуў шчырасць адносін”. 

Молодость на все времена

Было што ўспомніць і іншым лідарам зэльвенскай раённай камсамольскай арганізацыі Н.Р. Жданавай, Б.М. Саўчанку, Л.Б.Сідорка, Т.П.Броска, А.І.Скіба, Л.М.Горнай, А.У.Карповічу, А.А.Кавалевіч, В.Д.Зянько, Р.С.Шырокавай, М.П.Заяц і З.П. Варабей. Прысутныя не толькі расказвалі пра сябе і сваіх сяброў, успаміналі цудоўныя га-ды маладосці і вялікіх спраў, але і дзякавалі свайму пераемніку – Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі – за працяг іх справы, дзяліліся парадамі з маладым пакаленнем. Так, Міхаіл Дзянішчык параіў БРСМаўцам звярнуць увагу на эканамічны сектар – стаць пад-трымкай маладым прадпрымальнікам, шукаць перспектыўных людзей і дапамагаць ім у арганізацыі ўласнай справы.

– Безумоўна, мы з задавальненнем запазычваем усё лепшае з работы камсамола, – дзялілася ў адказ думкамі першы сакратар РК БРСМ Іна Шаўцова. – Мы працягваем традыцыі будаўнічых атрадаў, удзельнічаем у ахове правапарадку, дабіваемся спартыўных дасягненняў і з гонарам гаворым: “Час выбраў нас услед за вамі!”. 

Молодость на все времена

Варта адзначыць, гэтую пераемнасць пакаленняў як галоўную задачу сучаснай моладзі асобна пад-крэсліў Аляксандр Лукашэнка на маладзёжным форуме “Традыцыі. Моладзь. Будучыня”, які адбыўся ў Дзень нараджэння камсамола. Кіраўнік краіны заўважыў, што наперад трэба ісці спакойна, цвёрда, паслядоўна і паступова. Менавіта такой павінна быць сучасная мала-дзёжная палітыка і на думку былых камсамольцаў.

У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка, старшыня раённага савета ветэранаў Віктар Васіліцкі, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Юрый Кулікоў, галоўны спецыяліст гэтага ж аддзела Юлія Рукан. Ад кожнага з іх таварышы-камсамольцы пачулі шмат цёплых слоў, сярод якіх пажаданні далейшага жыццёвага запалу і ня-зменнага аптымізму. Менавіта гэтыя якасці – добрыя памочнікі ў дасягненні самых высокіх і смелых мэт.

Парадавалі на гэтай сустрэчы і выступленні таленавітых зэльвенскіх артыстаў, якія, нягледзячы на маладосць, добра ведалі і шлягеры, і патрыятычныя песні мінулага стагоддзя.

Молодость на все времена

Дыялог пакаленняў працягваўся і за разглядам камсамольскіх білетаў, значкоў і фотаальбома, які прынёс Міхаіл Літвінчык. І зноў нахлынулі ўспаміны. Бо гэтае перадавое юнацтва назаўсёды застанецца ў іх памяці.  Хіба можна вы-красліць большую частку свайго жыцця разам з гісторыяй?!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.