Форма — спортивная

Форма - спортивная

Пастаянныя трэніроўкі – неад’емная частка міліцэйскіх будняў. Супрацоўнікі РАУС імкнуцца падтрымліваць сябе ў добрай спартыўнай форме. У комплекс трэніровак увахо-дзяць рукапашны бой, бег, падцягванне і, вядома ж, стральба па мішэні. Многія з права-ахоўнікаў актыўна ўдзельнічаюць у розных раённых спартыўных спаборніцтвах.

На футбольнай пляцоўцы гімназіі №1 г.п.Зэльва прайшла сяброўская сустрэча па міні-футболе паміж супрацоўнікамі міліцыі і Следчага камітэта. У склад каманды РАУС увайшлі Андрэй Ленец, Вадзім Русак, Андрэй Шчылік, Аляксей Турлай, Алег Дзікі і Глеб Рабчынскі. Матч атрымаўся даволі захапляючым. У ім не было прайграўшых і пераможцаў. Футбалісты атрымалі задавальненне і зарад бадзёрасці ад гульні на свежым паветры.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.