Её воспитанники твердо стоят на ногах
Алена Ган працуе аператарам па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ў СГФ “Дабраселецкі”. Гаспадарцы жанчына аддала амаль 20 гадоў.
У свой час у сельскай гаспадарцы працавалі і маці, і цётка Алены. Таму выбар будучай прафесіі наўрад ці можна лічыць выпадковым – ужо з маленства яна, дапамагаючы маці на ферме, унікала ва ўсе тонкасці гэтай справы. І здавалася ёй тады, што лепшай работы няма.
– Я не пасую перад цяжкасцямі, – пераканаўча гаворыць Алена Уладзіміраўна. – І свіней даглядала, і цялят карміла, і кароў даіла. Лёгка нідзе не было. Прыходзілася ўставаць у 4 гадзіны раніцы, а то і ў палове чацвёртай, каб хуценька ўправіцца на ферме і паспець вярнуцца дахаты: сабраць сына ў школу, ад-правіць мужа на работу.
Калегі па рабоце сцвяр-джаюць, што ў Алены Ган залатыя рукі. Яно і сапраўды так: пацвярджэннем таму – вытворчыя паказчыкі. За 10 месяцаў бягучага года сярэднясутачныя прывагі жывёлы склалі 889 грамаў, а валавыя – 30,2 тоны. Дабівацца такога выніку дапамагае нязменны прынцып працы: “Як накорміш – так і атрымаеш!”.
…Жанчыну мы засталі дома. Адарваўшыся ад хатніх клопатаў, яна з задавальненнем расказвала пра сваіх гадаванцаў. Любоў да іх, якая прачнулася ў далёкім юнацтве, жыве і да гэтага часу:
– Ведаеце, у кожнай жывёлы, як і ў чалавека, свой характар і звычкі. Да кожнай трэба знайсці падыход. Жывёла ўсё разумее, толькі сказаць нічога не можа…