Президентская избирательная кампания стартует в августе 2015

Аб гэтым паведаміла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

 

Жнівень 2015 года – гэта пачатак выбарчай кампаніі. А выбары павінны прайсці не пазней як 20 лістапада 2015 года», – растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Згодна з заканадаўствам, выбары Прэзідэнта павінны прайсці не пазней як за два месяцы, а выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней, чым за пяць месяцаў да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага кіраўніка дзяржавы. Лідзія Ярмошына нагадала, што інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі прайшла 20 студзеня 2011 года. «Значыць, тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта заканчваецца 20 студзеня 2016 года», – растлумачыла кіраўнік ЦВК.

Як паведамлялася раней,  Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы Беларусі па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў. Адкарэктаваны, у прыватнасці, парадак фінансавання выбарчых кампаній. Гранічная сума ўсіх расходаў са сродкаў выбарчага фонду кандыдата на пасаду Прэзідэнта Беларусі, як сведчыць праект закона, узрасце з 3 тыс. да 9 тыс. базавых (цяпер адна базавая складае Br130 тыс.). Аднак памер выбарчага фонду кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў застаецца ранейшым – 1 тыс. базавых.

БелТА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.