Согреем детские сердца состраданием и любовью
У актывістак раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” ёсць асаблівая і прыемная місія – дарыць дабро і любоў дзецям.
Асабліва тым, хто абдзелены цяплом дамашняга ачага або ў сілу розных абставін абмежаваны ў магчымасцях. У Дзень інвалідаў члены праўлення жансавета наведалі выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэа-білітацыі (на здымку): накрылі ім “салодкі стол”, у час гутаркі пацікавіліся, як ідзе працэс выздараўлення. Дзеці вельмі стараліся паказаць жанчынам, што яны могуць, а тыя ад шчырага сэрца ім апладзіравалі. На развітанне хлопчык па імені Максім запрасіў гасцей прыйсці на навагоднюю ёлку, расказаў, што будзе вельмі цікава.
Абавязкова прыйдзем, наш маленькі сябар!