Подари добро ближнему
У Міжнародны дзень інвалідаў на Зэльвеншчыне праходзіць шэраг мерапрыемстваў, каб падарыць людзям з абмежаванымі магчымасцямі радасць зносін, акружыць іх клопатам і цеплынёй, даказаць, што яны не пакінуты сам-насам са сваімі праблемамі.
Стартавала акцыя “Міласэрнасць”. З мэтай аказання псіхалагічнай падтрымкі інвалідам у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць прыём псіхолаг. Ужо стала добрай традыцыяй кожны год хадзіць у царкву Святой Жываначальнай Троіцы, арганізоўваць спартыўныя спаборніцтвы, гульнёвыя і канцэртныя праграмы.Маладыя людзі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, члены раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” і “Беларускае таварыства інвалідаў” прынялі ўдзел у боскай літургіі, па-спавядаліся і прычасціліся.
Сустрэча пачалася з малебна, які адслужылі протаіерэй Георгій Субаткоўскі і іерэй Кірыл Кубрак. Сёлета наведванне царквы супала са святкаваннем у храме дня памяці апостала Філіпа. З гэтага свята распачынаецца вялікі Калядны (Філі-паўскі) пост. Пасля завяршэння малебна айцец Кірыл нагадаў асноўныя моманты пашчэння, павіншаваў вернікаў з прыняццем Святых Хрыстовых тайн, падзякаваў людзям з абмежаванымі магчымасцямі за іх стойкасць, веру і жаданне асабіста прысутнічаць на літургіі. Звяртаючыся да прысутных, свяшчэннік падкрэсліў важнасць захавання адкрытасці, добразычлівасці і чыстасардэчнасці, як самых лепшых якасцей духоўнай асобы. Менавіта дзеці ўмеюць любіць проста, шчыра і ні за што. Гэтаму пачуццю мы павінны вучыцца ўсё
жыццё, адорваць ім сваіх бліз-кіх і сяброў, з годнасцю пераносіць усе выпрабаванні, якія пасылае нам лёс.
На памяць аб сустрэчы айцец Георгій падарыў лю-дзям з абмежаванымі магчымасцямі абразікі з выявамі Маці Божай і Мікалая Цудатворца. Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, у сваю чаргу, уручылі новаму свяшчэннаслужыцелю зэльвенскага храма пано царкоўнай тэматыкi.