Сколько стоит Новый год

Сколько стоит Новый год

З дня на дзень дзеці пачнуць пісаць пісьмы і рыхтаваць віншавальныя паштоўкі Дзеду Марозу. Дарослых жа чакаюць перадсвяточныя клопаты: трэба загадзя прадумаць, як лепш арганізаваць любімае свята. Акунулася ў пераднавагоднюю мітусню і карэспандэнт “Працы”. 

Свята пачынаецца з ёлкі

Самыя прыемныя клопаты традыцыйна звязаны з устаноўкай ёлкі. Пры яе выбары, як правіла, улічваюцца пажаданні ўсіх членаў сям’і. Ад густу і фінансавых магчымасцей залежыць, якое дрэва будзе радаваць у навагоднюю ноч. Хтосьці аддае перавагу штучнай ёлцы і рарытэтным савецкім цацкам, іншыя штогод упрыгожваюць лясную госцю па апошнім слове моды. 

Перад тым, як накіравацца ва “Універмаг”, прайшлася па рынку, каб параўнаць асартымент. У продажы ёсць штучныя ёлкі і сосны, рознакаляровыя цацкі і мішура. У магазіне самая маленькая сасна вышынёй 25 см, галінкі якой пасыпаныя бліскучым штучным снегам, каштуе 125 тысяч рублёў. Больш шыкоўная, з шышкамі і цацкамі, і вышынёй адзін метр абыдзецца амаль у 500 тысяч.

–Ёлкі пакуль купляюць мала – у дзень прадаем па адной-дзве, – расказвае прадавец Людміла Плаўская. – Актыўны іх продаж звычайна пачынаецца перад самым каталіцкім Ражством. Цяпер людзі ў наш аддзел заходзяць больш, каб прыгледзецца і параўнаць цэны. Па словах работніка гандлю, самы хадавы тавар – навагоднія прыгажуні мятровай вышыні.

Той, хто хоча зэканоміць, можа звярнуцца ў лясніцтва. Жывая навагодняя прыгажуня абыдзецца ў разы танней. Ёлка вышынёй да аднаго метра будзе каштаваць 50 тысяч рублёў, ад метра да двух – 60 тысяч, ад двух да трох – 80 тысяч рублёў.  Можна зрабіць індывідуальны заказ на ёлку неабходнай вышыні з дастаўкай заказчыку. Гандаль пачнецца з 20 снежня. Як плануюць работнікі лясніцтва, рэалізоўвацца ёлкі будуць з 8.00 да 17.00, без перапынку на абед. 

У спецыялізаваным аддзеле “Універмага” радуе вока асартымент ёлачных цацак. Прадаўцы могуць задаволіць пажаданні любога пакупніка. Каляровая гама папулярных ужо каторы год шароў самая разнастайная, дарэчы, як памер і кошт. У сярэднім набор каштуе ад 30 да 40 тысяч рублёў. Калі вы аддаеце перавагу шарам з малюнкам, прыйдзецца заплаціць крыху больш. Некаторыя цацкі можна купляць паштучна: кошт адной каля 7 тысяч рублёў. Падлічым: купляць наборы цацак некалькі выгадней.  

Каб купіць вярхушку, прыйдзецца аддаць 60 тысяч рублёў.

Карыстаюцца попытам мішура, гірлянды, сняжынкі. Можна купіць просценькую двухметровую мішуру за 14 тысяч, больш шыкоўная каштуе каля 70 тысяч рублёў. Гірлянда са сняжынак каштуе 11 тысяч 500 рублёў, аплікацыі – 5 тысяч 100 рублёў. Цікаўлюся ў жанчыны, якая толькі што адышла ад прылаўка: чым выклікана яе пакупка навагодняй атрыбутыкі амаль на 300 тысяч рублёў. Адказ просты: “Я люблю, каб на Новы год у кватэры было прыгожа і чароўна”. 

Выбіраем маскарадны касцюм 

Сколько стоит Новый год

Каля стойкі з маскараднымі касцюмамі надзвычай шумна і весела. Сёлета іх выбар вялікі – каля дваццаці найменняў. Дзяўчынкі і хлопчыкі да 7–9 гадоў на навагодні карнавал змогуць прыйсці ў вобразе любімага мультыплікацыйнага персанажа.  

Разам з прадаўцом праводзім параўнанне наяўнасці касцюмаў. Сёлета яны больш яркія і лепшай якасці. Кошт памяркоўны – ад 111 тысяч да 175 тысяч рублёў. Не складае цяжкасці выбраць убранне для навагодняга ранішніка як хлопчыкам, так і дзяўчынкам. Апошнія, дарэчы, свой выбар часцей за ўсё спыняюць на сукенках Сняжынак і шубках Снягуркі. 

–Думаю, пашыць касцюм абыдзецца намнога даражэй, – разважае маладая маці Ірына. –  А ў магазіне і выбар ёсць, і цана прымальная. 

Дарэчы, купіць святочнае ўбранне можна і на рынку, праўда, каштуе яно там даражэй. 

Старэйшым дзецям купіць гатовы маскарадны касцюм больш праблематычна. Ім прапануюцца толькі асобныя навагоднія атрыбуты – шапкі Санта Клауса, яркія банты і маскі.  

Дарэчы, самы выгадны варыянт – узяць касцюм на пракат у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

Абавязковы атрыбут – ілюмінацыя

У шырокім асартыменце прапануюцца бенгальскія агні, хлапушкі, гірлянды кітайскай вытворчасці. Набор бенгальскіх агнёў можна набыць за 4 тысячы 750 рублёў, кошт хлапушкі  – ад 34 тысяч да 37 тысяч руб. Навагодняя ілюмінацыя абыдзецца амаль у 80 тысяч рублёў.

Для ўпрыгожвання дзвярэй і вокнаў, як гэта стала модным у апошні час, можна выбраць калядныя зоркі, званочкі, ёлачныя галінкі і, наогул, даволі сімпатычныя кампазіцыі. Кошт – на розны кашалёк.  

Упрыгожваем стол

Абрус на святочны стол можна выбраць як беласнежны, так і дэкарыраваны. Каб стол выглядаў сапраўды па-святочнаму, прадаўцы прапануюць купіць дэкаратыўныя свечкі рознага колеру і формы.  Іх кошт ад 4 тысяч да 43 тысяч рублёў. 

Ва “Універмагу” ўвагу пакупнікоў прыцягваюць невялікія штучныя ёлкі ў гаршках,   якія выдатна дапоўняць дызайн навагодняга стала. Такая прыгажосць абыдзецца амаль у 84 тысячы рублёў. 

Набыўшы ўсё неабходнае, застанецца толькі чакаць свята.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.