Район электрических сетей: развитие и совершенствование

Район электрических сетей: развитие и совершенствование

Дзень энергетыка адзначаецца ў кожным горадзе і пасёлку, паўсюдна, дзе ёсць электрычнасць, арганізацыя, якая забяспечвае своечасовую і бесперабойную пастаўку электраэнергіі спажыўцам. Пра работнікаў раёна электрасетак мы ўспамінаем не часта. Аднак, калі нам здараецца застацца на некаторы час без электрычнасці (па прычыне наступстваў надвор’я ці проста планавага адключэння) і незаменныя бытавыя прыборы: халадзільнікі, тэлевізары, камп’ютары, пральныя машыны і многае іншае – становяцца абсалютна бескарыснымі рэчамі, у такія хвіліны мы асабліва разумеем, наколькі важная і значная  работа энергетыкаў.

Напружаная праца і плённыя вынікі

Район электрических сетей: развитие и совершенствование

Праца ў сiстэме энергетыкi мае свае спецыфічныя асаблівасці: лініі электраперадач праходзяць не толькі праз населеныя пункты, але і цяжкадаступныя месцы, ды і над-вор’е часам дорыць “сюрпрызы”. Работнікі РЭСа штодзённа праводзяць праверку на-дзейнасці лiній і падстанцый, ліквідуюць непаладкі, займаюцца рамонтна-прафілактычнымі работамі. Кожны разумее, што ад якаснага і своечасовага выканання імі службовых абавязкаў у значнай ступені залежыць надзейнасць электрасетак і забеспячэнне бесперабойнай пастаўкі электраэнергіі спажыўцам. 

 – Гэты год для нашага калектыву, – адзначае начальнік РЭСа Валерый Даўшко, – быў даволі напружаным. Тым не менш, нам удалося паспяхова выканаць пастаўленыя задачы і планавыя паказчыкі. Быў праведзены капітальны рамонт 56,6 кіламетра паветраных ліній электраперадач (ПЭЛ) 10 кВ і 55,4 км – 0,4 кВ, адрамантаваны 34 трансфарматарныя падстанцыі. У населеных пунктах і на вытворчых аб’ектах праведзена рэканструкцыя 5,77 км (план – 2,3 км) паветраных ліній электраперадач 0,4 кВ з заменай звычайных правадоў на саманясучыя ізаляваныя (СІП). Такая ж замена была праведзена і на 3,66 км праблемных участкаў ПЭЛ. 

Мы пастаянна мяняем па-шкоджаныя і адслужыўшыя свой тэрмін апоры ліній элек-траперадач на новыя. Для паляпшэння якасці падачы электраэнергіі спажыўцам, якія  пражываюць па вуліцах Шапавалава і Шашэйнай у Зэльве, заменены 342 метры кабельных ліній электраперадач. 

Планамерна вядзецца мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання арганізацыі. Сёлета на лініях элетраперадач 13 ранейшых трансфарматарных падстанцый былі заменены на сучасныя слупковыя. Рэканструкцыя ліній з выкарыстаннем сучасных  матэрыялаў значна павялічвае надзейнасць электразабеспячэння жыхароў раёна і дазваляе забяспечыць бяспечную працу энергаабсталявання ў перыяд павелічэння нагрузак.

Значна павялічылася колькасць заявак на ўстаноўку і рамонт прыбораў вулічнага асвятлення ў сельскай мясцовасці: калі ў мінулым годзе іх было 237, то сёлета маем ужо 350.

Для павышэння дакладнасці ўліку электраэнергіі вя-дзецца замена старых элек-трычных лічыльнікаў на сучасныя электронныя прыборы ўліку. Цяпер ёсць магчымасць выносіць іх за тэрыторыю домаўладанняў і дыстанцыйна, з дапамогай камп’ютара, правяраць выкарыстаную электра-энергію. Прыборы з дыстанцый- ным улікам электраэнергіі ўжо надзейна “прыжыліся” на прадпрыемствах і вытворчых аб’ектах раёна. Электронныя лі-чыльнікі ўстанаўліваюцца і ва ўсіх новых дамах. 

Пастаянна клапоцімся аб паляпшэнні ўмоў працы нашых работнікаў. Сёлета зроблены рамонт фасада адміністрацыйнага будынка. У распа-раджэннi брыгад – аўтамабiлi, абсталяваныя цеплагенератарамі, каб у халоднае надвор’е людзі маглі сагрэцца. Работнікі забяспечваюцца сродкамі iндывiдуальнай аховы. Аўтапарк арганізацыі па меры магчымасці абнаўляецца: у гэтым годзе былі набыты два новыя аўтамабілі для рамонтнай эксплуатацыйнай і аператыўнай выязных брыгад.

 

Надзейна забяспечваюць энергаспажыўцоў

Район электрических сетей: развитие и совершенствование

Поспех любога прадпрыемства залежыць ад прафесіяналізму работнікаў, іх добрасумленных адносін да выканання сваіх службовых абавязкаў. Не выключэнне і Зэльвенскі РЭС.

Паспяхова выконвае пастаўленыя задачы калектыў аператыўна-дыспетчарскай групы, якую амаль дваццаць гадоў узначальвае Аляксандр Ціляк. У гэтым вытворчым падраздзяленні працуе дыспетчар Анатолій Грасевіч, працоўны стаж на прадпрыемстве якога складае 40 гадоў.  За гэты час ён перадаў свой багаты вопыт і веды не аднаму маладому пакаленню. Добрых слоў за-слугоўвае дыспетчар Генадзій Махнач, электраманцёры Васілій і Мікалай Навумчыкі, электраманцёры-вадзіцелі Сяргей Лазоўскі, Валянцін Руды і іншыя.

Абслугоўванне паветраных і кабельных ліній электраперадач, трансфарматарных падстанцый, асвятляльнага абсталявання ажыццяўляюць рамонтныя эксплуатацыйныя брыгады, на чале якіх стаяць майстры Канстанцін Лявіцкі, Андрэй Сячэйка і Аляксандр Сачок. Высокім прафесіяналізмам вызначаюцца брыгадзіры Юрый Рабчынскі, Сяргей Скіба і Аляксандр    Грасевіч, электраманцёры Дзмітрый Ляўчук, Сяргей Клубовіч, Андрэй Азерскі, Вячаслаў Мядведнік і Тарас Гогаль, вадзіцель Сяргей Каравайчык. 

Планамерную работу па кантролі за выкарыстаннем электрычнай энергіі сярод спажыўцоў праводзіць аддзел збыту, які шмат гадоў узначальвае Аляксандр Кудзелька. За 11 месяцаў праведзена 48 рэйдаў-праверак, у час якіх  выяўлены факты крадзяжу электраэнергіі і парушэння правілаў карыстання. На парушальнікаў было складзена 114 актаў, спагнана  больш за 120 мільёнаў рублёў. Сёлета спецыялістамі аддзела заменена 1866 прыбораў уліку электра-энергіі, у тым ліку ўстаноўлена 710 электронных. Больш за 20 гадоў працуе ў аддзеле кантралёр Ала Андрэева. За свой высокі прафесіяналізм, ветлівае і хуткае абслугоўванне абанентаў яна карыстаецца павагай як у калег, так і спажыўцоў электраэнергіі. Старанна адносяцца да справы інжынер Лілія Путрэша, майстар Аляксандр  Сячэйка.

Район электрических сетей: развитие и совершенствование

Павагай і заслужаным аўтарытэтам карыстаюцца ў калектыве  РЭСа граматныя спецыялісты Ала Якімчык, Яўгеній Сыраватка.

Свой уклад у паспяховае выкананне РЭСам пастаўленых задач уносіць транспартнае падраздзяленне пад кіраўніцтвам механіка Уладзіміра Макарчука. Своечасова выконвае пастаўленыя задачы вадзіцель-трактарыст Іван Сакалоўскі, аўтаслесар Аляксандр Лойка і іншыя. На сёлетнім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў аўтамабіляў вытворчых падраздзяленняў Ваўкавыскага прадпрыемства электрычных сетак каманда ў складзе ва-дзіцеляў Сяргея Рэдуты, Аляксандра Жука і Віктара Дунецкага заняла першае месца.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.