Ночь, полная святости

Ночь, полная святости

 “Ціхая ноч, святая ноч…” Гэтымі словамі адной з найпрыгажэйшых калядных песень у касцёле Святой Тройцы г.п.Зэльва распачалася ўрачыстая святая Імша, якая абвясціла таямніцу віфлеемскай ночы – Божае Нараджэнне. 

Кожны з нас асаблівым чынам перажывае гэтую радасную падзею. Па адным, парамі, цэлымі сем’ямі зэль-венцы ішлі ў храм, каб усім разам пачуць радасную вестку “Хрыстос нарадзіўся!”. 

У час літургіі ксёндз Яцэк Маркель зачытаў вернікам пастырскі ліст ксяндза-біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча, а таксама віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Да іх далучыўся і святар. Богаслужэнне ўпрыгожыў спеў касцельнага хору.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.