“Присоединяйтесь!”
З такімі словамі актывісты БРСМ звярнуліся да маладых жыхароў пасёлка ў час агітацыйна-прапагандысцкай акцыі (на здымку).
Члены маладзёжнага аб’яднання акцэнтавалі ўвагу зэльвенцаў на неабходнасці прыняць удзел у выбарах. Запрашалі прыйсці на выбарчы ўчастак, дзе можна атрымаць адказы на пытанні, звязаныя з выбарчай кампаніяй, і больш падрабязна пазнаёміцца з біяграфіямі кандыдатаў у дэпутаты.