Местному самоуправлению нужна поддержка молодых

Местному самоуправлению нужна поддержка молодых

Да важнай палітычнай падзеі – выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў – адказна рыхтуюцца не толькі кандыдаты ў дэпутаты, але і тыя, хто сёлета прыйдзе на выбарчы ўчастак упершыню. 

Васемнаццацігадовыя бухгалтары СВК “Бародзічы” Яна Дубовая і Алена Ленец з нецярпеннем чакаюць заўтрашняга дня. З выбарам кандыдата маладыя спецыялісты ўжо вызначыліся. Права голасу – гэта рэальная магчымасць выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, лічаць дзяўчаты. Яны ўпэўнены, што гэты дзень для іх стане адным з самых важных і адказных у жыцці. 

Менавіта як абавязак расцэньваюць удзел у выбарах Алена і Яна. І гэта не дзіўна – у апошні час моладзь усё больш цікавіцца палітычнай сітуацыяй у краіне, кожным асобна ўзятым рэгіёнам. Актыўная пазіцыя маладых праяўляецца ў жаданні кантраляваць ход выбараў у якасці назіральнікаў ці членаў выбарчых камісій, 

удзельнічаць у агітацыі за кандыдатаў, абмеркаванні перадвыбарчай кампаніі ў блогах і сацыяльных сетках.

–Я родам з Бародзіч, – паведаміла пра сябе Алена Ленец. – Шмат чаго ў нас зроблена ў сацыяльнай і вытворчай сферах. Люблю свой аграгарадок, таму заўтра і буду за яго галасаваць. 

–Рэалізуючы сваё права ўдзельнічаць у галасаванні, тым самым мы далучаемся да вырашэння надзённых праблем нашага населенага пункта, – уключаецца ў размову сяброўка Яна.  – Добра было б, каб кандыдат, за якога аддадзім свае галасы, унікаў і ў пытанні маладзёжнай палітыкі. І няхай маё першае галасаванне прыпадае не на выбары Прэзідэнта, я ўпэўнена, што і мясцоваму самакіраванню неабходна падтрымка і актыўнасць моладзі. Маладыя людзі – генератары новых ідэй, яны ўмеюць задаваць тон і гля-дзець у будучыню.

З такой грамадзянскай пазіцыяй цяжка не пагадзіцца. Мы вучымся, працуем, перамагаем на алім-піядах і спартыўных арэнах. Мы энергічныя, прадпрымальныя. Мы – рэзерв і рухаючая сіла дзяржавы.  Удзел у выбарах – наш рэальны ўклад у падтрыманне стабільнасці нашай зямлі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.