Дневник бывает и электронным

 Адной з інавацыйных форм работы педагагічнага калектыву гімназіі №1 г. п. Зэльва з’яўляецца выкарыстанне сістэмы “Электронны дзённік”.

Электронны дзённік уяўляе сабой сістэму для ўзаемадзеяння школьнікаў, іх бацькоў, настаўнікаў і адміністрацыі школы з дапамогай інтэрнэта і SMS. Нова-ўвядзенне дазваляе ўзмацніць эфектыўнасць супрацоўніцтва з сем’ямі гімназістаў, актывізуе вучобу падлеткаў, дапамагае педагогам і адміністрацыі складаць разнастайныя справаздачы для ўліку паспяховасці і інш. 

Апрабіраванне электроннага дзённіка ў гімназіі пачалося ў 2011/2012 навучальным годзе: тады ў эксперыменце прымалі ўдзел 7 сем’яў. З цягам часу цікавасць да выкарыстання інавацыйнай тэхналогіі праявілі практычна ўсе настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі, адміністрацыя. Паслуга стала запатрабаванай і ў бацькоў гімназістаў. Праз электронны дзённік яны могуць адсочваць вынікі паспяховасці дзяцей, колькасць прапушчаных заняткаў, удакладняць расклад урокаў, дамашнія заданні, весці індывідуальную перапіску з класнымі кіраўнікамі. Інфармацыя, якая знахо-дзіцца ў электронным дзённіку, мае канфідэнцыяльны характар: уваход у сістэму адбываецца праз індывідуальны пароль.

Зручнасць электроннага дзённіка змаглі ацаніць не толькі бацькі, але і педагогі. Ён захоўвае функцыі папяровых носьбітаў (дзённікаў і журналаў), ды і планаванне дзейнасці настаўнікаў ажыццяўляецца больш эфектыўна. З дапамогай рэсурса можна дасылаць вучням дамашнія заданні з прымацаванымі файламі, кантраляваць іх выкананне. Выкарыстанне дзённіка дазваляе адміністрацыі гімназіі значна прасцей адсочваць рэйтынг паспяховасці па прадметах, рыхтаваць справаздачную дакументацыю.

Электронным дзённікам карыстаюцца і гімназісты. З улікам таго, што многія школьнікі шмат  часу праводзяць у Інтэрнэце, наяўнасць чата ў электронным дзённіку дазваляе ім бавіць час і з карысцю, і з задавальненнем. 

Адказнасць за дзейнасць сістэмы “Электронны дзённік” у гімназіі №1 ускладзена на намесніка дырэктара Таццяну Чэчат. Кошт паслугі складае 13 тыс. 200 руб. Тэл. для даведак 2-49-83.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.