Культурный тур

Культурный тур

Маладым інвалідам, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання,  будзе карысна пазнаёміцца з тэатральным мастацтвам, паспрабаваць адаптавацца ў новай абстаноўцы. З такой  прапановай выступілі члены раённай арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў”  падчас наведвання ўстановы.  

Ініцыятыву ахвотна падтрымала старшыня раённай арга-нізацыі Галіна Андрэева. Была арганізавана паездка ў Гродзенскі абласны драматычны тэатр на спектакль “За двума зайцамі”.

–Паехаць куды-небудзь на экскурсію планавалі даўно, толькі не маглі зрабіць свой выбар, куды, – расказвае загадчык аддзялення Таццяна Мананнікава. – Прапанова наведаць тэатр прыйшлася дарэчы. Па-першае, цікава, па-другое, многія маладыя людзі з цяжкімі захворваннямі практычна нікуды не выбіраюцца. А тут такая магчымасць. Усе настолькі захапіліся прадстаўленнем, што не заўважылі, як праляцеў час. Пасля заканчэння спектакля кожны дзя-ліўся ўражаннямі, расказваў, што яму найбольш спадабалася. 

Многія хлопцы і дзяўчаты, наведвальнікі аддзялення, часта выступаюць на раённай сцэне. Лічу, што для іх паездка ў тэатр стала сапраўдным майстар-класам, які далі гродзенскія артысты. Па дарозе дамоў некаторыя выказалі жаданне паспрабаваць сябе ў ролі камедыйных персанажаў. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.