З Днём вызвалення Зэльвеншчыны

885 Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Дарагія працаўнікі і жыхары раёна!

Прыміце сардэчныя віншаванні з 70-й гадавінай вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты светлы дзень ва ўсёй велічы паўстаюць перад намі мужнасць арганізатараў абарончых баёў на Зэльвеншчыне ў чэрвені 1941 года – воінаў 10-й арміі, адвага народных мсціўцаў легендарнай партызанскай брыгады “Перамога”, масавы гераізм воінаў і камандзіраў баявых злучэнняў 2-га і 3-га Беларускіх франтоў, якія ў ліпені 1944 года вызвалілі раён ад нямецкіх захопнікаў. Схілім галовы перад веліччу подзвігу салдат і афіцэраў, палкаводцаў і военачальнікаў Савецкай Арміі, на плечы якіх лёг асноўны цяжар вайны, а таксама беларускіх партызан і падпольшчыкаў, усіх нашых землякоў, якія ўнеслі дастойны ўклад у Перамогу. Вечная слава загінуўшым за вызваленне роднай зямлі ад фашысцкіх акупантаў! У брацкіх магілах на тэрыторыі раёна спачываюць 5484 нашыя абаронцы і вызваліцелі. Хвілінай маўчання ўшануе 12 ліпеня ўдзячная Зэльвеншчына іх светлую памяць. Сёння мы зноў звяртаемся да вас, шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за ваш ратны і працоўны подзвіг. Заставайцеся яшчэ на доўгія гады бадзёрымі і здаровымі, расказвайце ўнукам і праўнукам пра тыя векапомныя дні. Усім вам – нізкі паклон, наша любоў і павага. Дзякуй жыхарам Зэльвеншчыны, каму выпала аднаўляць разбураную вайной гаспадарку. За прайшоўшыя дзесяцігоддзі непазнавальна змяніўся наш пасёлак, сталі больш сучаснымі вёскі. Ёсць умовы плённа працаваць і сумленна жыць у згодзе з су- седзямі і паміж сабою, рабіць усё, каб квітнела родная зямля. З нагоды свята шчыра жадаем усім зэльвенцам міру і дабра, шчасця і здароўя ў кожным доме, поспехаў у працы, вучобе і выхаванні падрастаючага пакалення на лепшых баявых і працоўных традыцыях народа.

Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія зэльвенцы!

Шчыра віншуем вас з Днём вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень мы выказваем словы шчырай падзякі ветэранам, якія ў гады ваеннага ліхалецця мужна адстаялі свабоду і незалежнасць Зэльвеншчыны. Няхай яркае сонца заўсёды ззяе на мірным небе зэльвенскага краю, а ваша стваральная праца садзейнічае яго росквіту. Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, сямейнай згоды і ўтульнасці, новых поспехаў ва ўсіх справах.

Ала Сопікава, Анатолій Коханаў – дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дарагія ветэраны!

Сардэчна віншуем вас з Днём вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну памяці загінуўшым воінам, дзякуем усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за іх вялікі подзвіг. Ваш жыццёвы вопыт, мудрыя парады заўсёды будуць запатрабаваны падрастаючым пакаленнем. Сваім прыкладам вы вучыце моладзь працавітасці, мужнасці, любові да Айчыны, захоўваць гістарычную спадчыну, умець адстойваць сваю грамадзянскую пазіцыю, прымаць актыўны ўдзел у жыцці раёна і краіны. Шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Раённы савет ветэранаў.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.