Дзелавы наСТРОЙ
У напружаным рытме
В.а. дырэктара Аляксандр Іскра толькі што правёў рабочую планёрку. Просім яго расказаць аб надзённых справах, падзяліцца планамі.
– Сёлетні год для нас выдаўся напружаным, – адзначае Аляксандр Віктаравіч. – Цяжкасці звязаны, у першую чаргу, з няпростымі эканамічнымі ўмовамі, скарачэннем аб’ёмаў будаўніцтва на вёсцы. На некаторых сельскагаспадарчых
аб’ектах будаўнічыя работы вяліся за кошт уласных сродкаў і крэдытаў. Больш жорсткімі сталі патрабаванні да якасці выконваемых работ, эканоміі матэрыялаў і фінансаў, працягласці эксплуатацыі машын і механізмаў. На ўсе гэтыя змены мы рэагуем адэкватна і па-дзелавому.
Для таго, каб прадпрыемства працавала стабільна і забяспечвала планавыя паказчыкі, выконвалі работы і за межамі раёна. Будаўнікі працавалі на рэканструкцыі цэха ААТ “Мастадрэў”, “Карэлічы-лён”, на некаторых аб’ектах Гродзенскай свабоднай эканамічнай зоны, узводзілі шматпавярховы жылы дом у г.Свіслачы. Дарэчы, за ўзвядзенне жылля для пагранічнікаў і абуладкаванне вучэбнага класа для вайскоўцаў у Гродне калектыў адзначаны падзякамі камандавання сілавых структур.
За студзень–ліпень бягучага года будаўнікі выканалі работ уласнымі сіламі на 31 млрд. рублёў, што складае 125 працэнтаў да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года. На 117 працэнтаў узрасла прадукцыйнасць працы.
Цяпер будаўнікі МПМК-148 заняты на ўзвядзенні вытворчых памяшканняў другой чаргі малочнага комплексу “Івашкавічы” ў СВК “Караліно”, жылых дамоў у СВК “Галынка” і “Сынкавічы”. Ужо здадзены тры кватэры для работнікаў сельскагаспадарчага кааператыва “Кара-ліно” і адна кватэра – для галынкаўскіх працаўнікоў.
– Каб паспяхова развівацца і выконваць будаўнічыя работы хутка і якасна, – прадаўжае Аляксандр Іскра, – частку заробленых сродкаў мы ўкладваем у мадэрнізацыю вытворчасці і ўмацаванне вытворчай базы. Нядаўна набылі помпу для падачы бетоннай сумесі, сродкі малой механізацыі. Добраўпарадкавалі галоўную вытворчую базу.
На прадпрыемстве склаўся моцны калектыў, аснова якога – вопытныя і кваліфікаваныя спецыялісты. Сярод іх начальнік вытворчага аддзела Ганна Кузьма, прарабы Аляксандр Пудзіла, Уладзімір Грышко, начальнік падсобнай вытворчасці Аляксандр Булак, начальнік участка Анатолій Буцько, брыгадзіры комплексных будаўнічых брыгад, ветэраны арганізацыі Канстанцін Міхалюк, Мікалай Копаць, Аляксандр Казлоў і інш. Добра зарэкамендавалі сябе маладыя спецыялісты Таццяна Гаспадарык і Павел Цыбрук.

Дом для зэльвенскіх навасёлаў
Важнай будаўнічай пляцоўкай прадпрыемства з’яўляецца 40-кватэрны дом у мікрараёне “Паўночны”.
– Пачалі будаўніцтва аб’екта ў сакавіку, – расказвае прараб Аляксандр Пудзіла, – завяршыць павінны ў верасні. Таму працуем у напружаным рытме. Узвядзеннем дома займаюцца чатыры комплексныя брыгады. Зараз вядуцца тынкоўка ўнутраных памяшканняў і заходняга фасаду будынка, а таксама сантэхнічныя работы і мантаж электраабсталявання.
Сваімі надзейнымі памочнікамі Аляксандр Сцяпанавіч лічыць брыгадзіраў Канстанціна Міхалюка, Валерыя Мазалеўскага, Дзмітрыя Хацэнку, Аляксандра Сяляўку. Усе яны могуць якасна і хутка выканаць любую будаўнічую справу і таму служаць прыкладам для сваіх падначаленых. Высокім прафесіяналізмам вызначаюцца тынкоў-шчыцы Алена Буцько, Святлана Мінаш, Таццяна Ілюковіч з падраздзялення, якое ўзначальвае прараб Клара Целяшэўская.
Пабывалі мы і на малочным комплексе “Івашкавічы” СВК “Караліно”. Дзве брыгады пад кіраўніцтвам прараба Уладзіміра Грышко бетанавалі падлогу ў першым кароўніку і выгульныя пляцоўкі вакол яго. Паралельна вяліся аддзелачныя работы.
Падсобная вытворчасць
Самую буйную падсобную вытворчасць МПМК-148 шмат гадоў узначальвае Аляксандр
Булак.
– Наш цэх забяспечвае будоўлі бетонам, тынковачнымі сумесямі, піламатэрыяламі, жалезабетоннымі і сталярнымі вырабамі, – расказвае Аляксандр Аляксандравіч. – У нас ёсць рабочыя, якім смела можна даверыць любую работу. Гэта брыгадзір сталярнага цэха Сяргей Літвіновіч, аператар раствора-бетоннага вузла Рашыд Сулайманаў, газаэлектразваршчык Аляксандр Юшкевіч.
На вытворчай базе №2 сярод лепшых работнікаў падсобнай вытворчасці называюць рам-шчыка Алега Мазаля і бетон-шчыка Валянціна Юшкевіча.
Дастаўкай неабходных матэрыялаў і вырабаў, падвозам людзей на будаўнічыя пляцоўкі, землянымі работамі і мантажом займаецца калектыў участ-ка механізацыі і аўтатранспарту, якім кіруе Віталій Мацкевіч. Больш за трыццаць гадоў працуюць тут вадзіцелі Віктар Іскра, Іосіф Скіба і Міхаіл Глушэня. Няма нараканняў на работу аўтакранаўшчыкоў Анатолія Іўко, Аляксандра Жамойціна, Уладзіміра Дзярэчыка, Святаслава Хломкі і Іосіфа Дзерачэніка. Своечасова забяспечваюць будоўлі бетоннымі сумесямі ва-дзіцелі бетоназмяшальнікаў Мікалай Качук і Юрый Ленец. Добрых слоў заслугоўваюць механізатары Андрэй Каленка і Генадзій Рагацэвіч.
Не абысціся МПМК-148 без калектыву гравійна-сартавальнага ўчастка “Кашалі”, які ўзначальвае начальнік участка Анатолій Буцько. У гэтым падраз-дзяленні на добрым рахунку– аператар Віктар Пасюк і электраманцёр Аляксандр Буцько.

З нагоды Дня будаўніка ў вобласці і раёне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, у час якіх былі адзначаны лепшыя работнікі МПМК-148. Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны муляр Сяргей Дабрыогла, Падзячным пісьмом старшыні раённага выканаўчага камітэта – муляр Вячаслаў Карцель. Ганаровую грамату Гроднааблсельбуда атрымалі муляр Генадзій Рыбак і машыніст крана Святаслаў Хломка. Падзячнага пісьма Гроднааблсельбуда ўдастоены тынкоўшчык Сяргей Руды, Граматы райкама прафсаюза работнікаў АПК – в.а. дырэктара Аляксандр Іскра, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання Аляксей Раманюк, бухгалтар Яўгенія Лазоўская і муляр Алег Белянко. Віктар МАКОЎСКІ.