Свята хапіла на ўсіх

1025 Адзін з выхадных дзён жыхары аграгарадка Баро-дзічы правялі не так, як звычайна. Работнікі мясцовага цэнтра культуры і вольнага часу падрыхтавалі для іх тэатралізаванае свята вуліцы Школьнай. Тут жыве 160 чалавек, але гледачоў на мерапрыемстве сабралася ўдвая больш. Як таго і патрабуе рэгламент падобных мерапрыемстваў, пачалося свята з успамінаў пра гісторыю ўзнік-нення вуліцы. Але якой бы яна ні была – галоўным багаццем застаюцца людзі. Святы падобнага кшталту робяць героем дня літаральна кожнага з удзельнікаў: ад сівых ветэранаў да новаспечаных бацькоў, ад перадавікоў працы да таленавітых падлеткаў. Таму невыпадкова пайшла гаворка пра самую старэйшую жыхарку вуліцы – Марыю Байбус. Сваю порцыю ўвагі атрымалі і самыя маленькія вяскоўцы – Маргарыта Шклярава і Арына Галаскок. Бягучы год вуліцы Школьнай выдаўся багатым на сямейныя юбілеі. Вось ужо 55 гадоў душа ў душу жывуць Пётр і Марыя Дубовыя. Паўстагоддзя крочаць разам Уладзімір і Валянціна Генюшы. З 35-годдзем сямейнага жыцця віншавалі Ніну і Аляксандра Шпакоўскіх, з 30-год- дзем – Алену і Міхаіла Буцько. Былі адзначаны таксама сем’і Мацюк, Марцута, Палавусавых, Ляшкевіч. У іх адрас гучалі цёплыя словы, пажаданні і далей жыць у згодзе і павазе. Вуліца Школьная ў Бародзічах жыве і маладзее, не сціхае гоман і смех дзетвары. У многім гэта заслуга маладых сем’яў, асабліва шматдзетных. Іх на свяце ўшаноўвалі і добрымі словамі, і каштоўнымі падарункамі. Пацешыць суседзяў сваёй творчасцю прыехаў народны калектыў “Званочкі” Дзярэчынскага ЦДК. Для дзетвары працавалі атракцыёны. Моладзь весела правесці час змагла на дыскатэцы. Марына РАЖКОВА, дырэктар Бародзіцкага цэнтра культуры і вольнага часу.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.