Сакрэты раскрываюцца

Cмак кірмашу 1065 Уласная прадукцыя Зэльвенскага філіяла аблспажыўтаварыства на Ганненскім кірмашы даўно заняла сваю нішу. На сёлетнім свяце мясцовыя хлебапёкі, кандытары і работнікі каўбаснага цэха абяцаюць таксама не расчараваць сваіх пакупнікоў. 1064 – Кожны кірмаш – гэта дадатковы аб’ём і дадатковыя намаганні, якія выходзяць за рамкі рабочага часу, – расказвае намеснік дырэктара філіяла па прамысловасці і нарыхтоўках Людміла Валюк. – Тым больш, што і ў гэтым годзе Ганненскі кірмаш будзе двухдзённым. Таму прыйшлося карэкціраваць графік работы – працавалі ў дзве змены. Па словах Людмілы Канстанцінаўны, галоўнае месца на кірмашы зоймуць, вядома ж, караваі – фірменны брэнд філіяла. На свята майстры-кандытары выпеклі 300 штук духмянай цар-булкі самых розных памераў і вырыянтаў дэкору. Кожны каравай не падобны на іншыя. Для аздаблення, дарэчы, не прымяняецца спецыяльнае абсталяванне. Усё робіцца ўручную. Можна ўявіць, сколькі часу і цярпення трэба, каб з каравая атрымаўся сапраўдны твор мастацтва. Штогод пры падрыхтоўцы да свята работнікі філіяла вывучаюць попыт, аналізуюць асартымент мінулых гадоў і па магчымасці яго пашыраюць. Что датычыцца навінак, то ў гэтым годзе ўпершыню на кірмашы будзе прадстаўлена выстава тортаў з масцікі і слаёных пірагоў з какосам, макам. У цэлым, на кірмаш філіял падрыхтаваў больш за 40 найменняў кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў. Пакупнікам будзе з чаго вы-біраць і ў гандлёвай кропцы з мяснымі далікатэсамі. Адных толькі каўбасных вырабаў – 26 відаў. На продаж паступяць рулеты, кумпякі, грудзінкі, балыкі і многае іншае. Людміла Канстанцінаўна параіла пакупнікам звярнуць увагу на навінку – сыравэнджаны рулет “Ленінградскі”, які па смакавых якасцях не саступае прадукцыі вялікіх мясакамбінатаў, чые брэнды сёння на слыху. Што ж, трэба будзе купіць і пакаштаваць… Ірына Міклашэвіч. Каб свята атрымалася Алена КАРАНЕЦ, першы намеснік дырэктара Зэльвен-скага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства: – Падчас кірмашу мы арганізуем работу 14 гандлёвых кропак, у васьмі з іх можна будзе паласавацца шашлыком. Плануем абсталяваць больш за 400 пасадачных месцаў. На выставе-продажы каўбасных вырабаў будзе прадстаўлены шырокі асартымент мясных далікатэсаў. Зацікавіць пакупнікоў і палатка з рыбнай прадукцыяй. Традыцыйна філіял выставіць на продаж і свае пірагі з караваямі. Два гандлёвыя месцы прапануюць удзельнікам кірмашу сувенірную прадукцыю. Васілій КІЧУК, дырэктар РУП бытавога абслугоўвання: – На Ганненскі кірмаш прадставім швейныя і трыкатажныя вырабы з лагатыпам свята. У жадаючых будзе магчымасць набыць нацыянальны беларускі касцюм. У гэтым годзе ў яго камплект мы дададзім новы атрыбут – кепі. Тым, каго не задаволіць гатовы варыянт, прапануем пашыў на месцы. У залежнасці ад складанасці выбранага фасону, работа кірмашовага атэлье над заказам будзе доўжыцца ад некалькіх хвілін да гадзіны-паўтары. А каб кліенту не таміцца ў чаканні пакупкі, на падворку будуць працаваць цырульнік і абутнік. Гэта таксама навінка сезона, калі можна так сказаць. Акрамя таго, прадоўжым выраб сумак, якія зацікавілі пакупнікоў у час мінулагодняга кірмашу. Валерый ПАРФЕНЧЫК, першы намеснік начальніка РАУС: – Супрацоўнікі міліцыі падчас правядзення кірмашу забяспечаць ахову правапарадку і бяспеку дарожнага руху. У сувязі з забаронай рэалізацыі моцных алкагольных напіткаў узмоцніцца кантроль за распіццём спіртнога. Так што не варта рызыкаваць і прыносіць на свята алкаголь. Безумоўна, асобам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, уваход на мерапрыемства таксама забаронены. З мэтай забеспячэння бяспекі вулічнае асвятленне будзе працаваць на працягу ўсяго перыяду свята: у пятніцу – да 1.00, у суботу – да 4.00. Уладзімір ПАКАЛА, дырэктар РУП ЖКГ: – У час кірмашу работнікі нашага прадпрыемства будуць задзейнічаны і днём, і ноччу. Мы адказныя за чысціню на вуліцах і ў месцах адпачынку. Для гэтага ў зонах святочных пляцовак (у тым ліку на беразе вадасховішча) установім дадатковыя кантэйнеры для смецця. Акрамя таго, у гарадскім пасёлку з’явіцца яшчэ некалькі біятуалетаў, у тым ліку за гасцініцай – кантэйнерны туалет. У працэсе падрыхтоўкі да доўгачаканай падзеі нашымі работнікамі ў гарпасёлку абноўлены клумбы, падсаджаны новыя кветкі. Для стварэння святочнай атмасферы на ліхтарах развесілі каля 110 флажкоў з сімволікай Зэльвы і Ганненскага кірмашу. І, вядома, мантаж святочнай сцэны – справа рук нашых работнікаў. Алеся ШУМОВІЧ. Новая сцэна для Ганненскага кірмашу 1063 Добрым падарункам да Ганненскага кірмашу стала вялікая зборна-разборная сцэна, якую змайстравалі работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм. На гэта ім спатрэбіўся амаль месяц. Сцэнічнае збудаванне атрымалася не горшае, чым завадское, а галоўнае – у дзесяць разоў танней (завадская сцэна каштуе каля мільярда рублёў). – Каб зрабіць такое складанае тэхнічнае збудаванне, – расказвае галоўны інжынер прадпрыемства Сяргей Сянюта, – мы з інжынерам Андрэем Моськам доўга вывучалі чарцяжы розных зборных сцэн. Знайшоўшы аптымальны варыянт, прыступілі да работы. Увасобіць задумку ў жыццё было даручана нашым умельцам – газаэлектразвар-шчыку Мікалаю Чыргуну, кавалю Аляксандру Саю і падсобнаму рабочаму Сяргею Атаповічу. Канструкцыя сцэны дазваляе ўстанаўліваць яе практычна на любой паверхні, лёгка збіраць, разбіраць і перавозіць з месца на месца. Віктар МАКОЎСКІ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.