Рапс пасеялі, на чарзе – азімыя

1069 Добры ўраджай сёлета сабралі хлебаробы СВК “Бародзічы”. З кожнага гектара намалочана па 57,2 цэнтнера збожжа – па гэтым паказчыку ўтрымліваюць трэцяе месца сярод гаспадарак раёна. Цяпер на палях сельгасарганізацыі закладваецца аснова пад будучы ўраджай – вядзецца сяўба азімых культур. У дзень нашага прыезду ў гаспадарцы завяршалі сяўбу рапсу, які займае 440 га. Да фінішу набліжаецца ўборка саломы. Больш чым на 1235 га (60% да плана) узарана глебы. Поўным ходам рыхтуюцца пасяўныя плошчы і ўносяцца мінеральныя ўгнаенні. – Сёлетняе жніво для нас аказалася даволі складаным, – адзначае старшыня гаспадаркі Аляксандр Засценчык. – Тэмпы былі не такімі, як нам хацелася, паколькі меліся праблемы з тэхнікай. Але, дзякуючы дапамозе кіраўніцтва раёна, камбайнавым экіпажам СВК “Караліно” і “Галынка”, ураджай убралі своечасова. Валавы збор зерневых каласавых і зернебабовых склаў 14341 т, што больш за леташні на 4843 т. Дадатковую прыбаўку дасць зерне грэчкі і проса, якія займаюць 15 і 40 га адпаведна. Да ўборкі гэтых культур прыступім крыху пазней. 1068 Цяпер намаганні бародзіц-кіх механізатараў накіраваны на своечасовае і якаснае правя-дзенне сяўбы азімых культур, насенне якіх назапашана пад поўную патрэбнасць. Пасяўны матэрыял ачышчаны і даведзены да кандыцыі. Дзякуючы стараннай працы механізатараў-сейбітаў Максіма Аляхновіча і Мікалая Снітко рапс пасеяны ў аптымальны тэрмін. Удзельнікі асенняй палявой кампаніі забяспечаны гарачым харчаваннем. Пры належнай якасці работ за перавыкананне заданняў механізатары атрымліваюць прэмію. Разам са старшынёй мы накіраваліся ў першы вытворчы ўчастак. Тут на адным з убраных палеткаў поўным ходам вялося прасаванне саломы. Гэтай важнай справай займаўся Андрэй Рысюк. – Нядаўна замест рулоннага прэс-падборшчыка “Тарнада” атрымаў новы агрэгат “KRONE”, – расказвае механізатар. – Яго прадукцыйнасць у паўтара раза вышэй: замест аднаго рулона адразу выдае два. Майму старому трактару з такім агрэгатам прыходзіцца працаваць з поўнай нагрузкай. За дзень убіраю і прасую салому больш чым на 80 га. Пры неабходнасці гэтыя работы выконваю і на нарыхтоўцы кармоў. У трэцім вытворчым участку на прасаванні саломы выдатна працуе Мікалай Клюкач. Механізатар знаходзіцца на за-служаным адпачынку, але ў час важных сельскагаспадарчых работ выходзіць на працу. Такі ён сумленны чалавек. 1067 З маладым механізатарам Максімам Аляхновічам даво-дзілася неаднаразова сустракацца як на ворыве глебы, так і на сяўбе азімых і яравых культур. За старанныя адносіны да справы яго паважаюць і старэйшыя калегі, і кіраўніцтва сельгаскааператыва. – У гаспадарцы працую шосты год, – расказвае Максім. – На трактары “Беларус-3022”– больш чым два гады. Гэта магутная тэхніка мне вельмі падабаецца. У кабіне даволі камфортна, а, значыць, і прадукцыйнасць работы высокая. На ворыве глебы задзейнічаны механізатар Сяргей Патаповіч, на падрыхтоўцы пасяўных плошчаў – Уладзімір Архіп, на ўнясенні мінеральных угнаенняў – Пётр Масюк. Кожны з іх перавыконвае дзённыя нормы выпрацоўкі на 140–150 працэнтаў. Пасеяныя палеткі азімага рапсу адразу апрацоўваюцца хімічнымі прэпаратамі супраць пустазелля. Гэтую важную работу хутка і якасна выконвае механізатар Генадзій Марка. Пасля рапсу хлебаробы гаспадаркі пачнуць сеяць астатнія азімыя, убіраць кукурузу, бульбу і буракі. І ўсё гэта неабходна будзе зрабіць у аптымальны тэрмін і якасна. Пажадаем ім плённай працы ў іх нялёгкай справе. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.