Зэльвенцы на дзелавым скрыжаваннi

1178 На XVI Рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашы “Еўрарэгіён “Неман-2014” (г.Гродна) Зэльвенскі раён прэзентаваў сваю прадукцыю і турыстычны патэнцыял. Як паказвае вопыт, пасля такіх сустрэч завязваюцца новыя партнёрскія сувязі, падпісваюцца ўзаемавыгадныя дагаворы і кантракты. На працягу трох дзён (з 4 па 6 верасня) зэльвенцам было што прапанаваць удзельнікам эканамічнага форуму. На пляцоўках цэнтральнага спартыўнага комплексу “Неман” сваю прадукцыю дэманстравалі РУП бытавога абслугоўвання і прыватнае таварыства “СтыльЛайн” (прадпрыемства-вытворца мэблі). Сёлета колькасць экспанентаў выставы-кірмашу значна ўзрасла: гандлёва- прадстаўнічыя пляцоўкі размясцілі больш чым 180 прадпрыемстваў вобласці. 1177 У Год гасціннасці на “Еўрарэгіёне “Неман-2014” гучна заявіў пра сябе кірмаш турыстычных паслуг. Свой каларытны падворак прадставілі і зэльвенцы. “Вандруючы” па шматлікіх стэндах, падрыхтаваных раённым цэнтрам турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, можна было пазнаёміцца з турыстычнымі брэндамі Зэльвеншчыны. Асабліва зацікавіліся наведвальнікі Ганненскім кірмашом і Сынка-віцкай царквой. Актыўна рэкламаваліся аграсядзібы раёна. Лістоўкі і буклеты з інфармацыяй аб распрацаваных турыстычных маршрутах і зялёных сцяжынах разбіраліся ў імгненне вока. Сапраўдны інтарэс выклікала выступленне Наталлі Капыловіч “Музей у чамадане”. Дзяўчына знаёміла гледачоў з прадметамі старажытнага быту. 1179 Тут жа, на падворку, госці маглі паспрабаваць “Зэльвенскія прысмакі” – прадукцыю Зэльвенскага філіяла Гродзенскага абл-спажыўтаварыства. Мясныя і хлебныя вырабы прыйшліся даспадобы вельмі многім, у тым ліку гасцям з Польшчы і іншых замежных краін. Некаторыя пасля дэгустацыі нашага хлеба дапытваліся, дзе можна купіць смачнейшы за ўсе зэльвенскі бохан. Уражвалі ўдзельнікаў кірмашу цудоўнымі вырабамі майстры раённага Дома рамёстваў: рэчы з гліны, саматканыя палотны, арыгінальныя сувеніры… Папулярнасцю карысталіся і майстар-класы, якія давалі зэльвен-скія ўмельцы. А творчыя калектывы “Званочкі” і “Весялуха” парадавалі ўдзельнікаў форуму сваімі песнямі. 1176 Ганаровых гасцей на нашым падворку сустракалі па старадаўнім звычаі – танцам. Зэльвенцаў наведалі губернатар вобласці Уладзімір Краўцоў, прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму Любоў Максімава і ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама Міхаіл Кажура. Падчас “Еўрарэгіёну” паміж нашым прадстаўніцтвам і ўдзельнікамі эканамічнага форуму з Падляскага ваяводства (Польшча), Літоўскага пасольства і аднайменнага горада Зэльва, што ў Польшчы, ішла размова аб на- ладжванні трансгранічных турыстычных кантактаў, распрацоўцы турыстычных праектаў, разлічаных на ўдзел прадстаўнікоў гэтых рэгіёнаў. Такім чынам, выстава даказала свой статус універсальнай: на ёй можна было знайсці ўсё, што душа пажадае. Відавочна, што такія мерапрыемствы са-дзейнічаюць умацаванню не толькі дзелавых, але і культурных сувязей. Алеся ШУМОВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.