Лепшы на “зялёным жніве”
Зладжана працуе на ўборцы кукурузы ў СВК “Бародзічы” машыніст кормаўборачнага камбайна “Ягуар-860” Анатолій Жыліч. У 2012 годзе Анатолій Іванавіч быў названы ў ліку лепшых механізатараў рэспублікі і за высокія паказчыкі адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Нарыхтоўкай кармоў займаецца амаль 20 гадоў. Пачынаў на кормаўборачным камбайне “Е-280”, затым працаваў на “Джон-Дзіры”, а зараз кіруе “Ягуарам-860”. Да тэхнікі адносіцца беражліва, па-гаспадарску. У гэтыя вераснёўскія дні Анатолій Жыліч штодзённа загружае ў прычэпы аўтамабіляў па 600 – 700 тон здробненай зялёнай кукурузнай масы.
Віктар МАКОЎСКІ.