Народныя вытокі

IMG_4551 IMG_4586 IMG_4592 Фото0065 копия Раённы Дом рамёстваў – сапраўдны цэнтр дзіцячай творчасці. У мінулым выпуску газеты «Праца», прысвечаным Дню работнікаў культуры, мы пачалі знаёміць чытачоў з дзейнасцю ўстановы. Працягнем расказваць аб існуючых там гуртках па інтарэсах. Мастацкая кераміка Сувеніры-падарункі заўсёды ёсць у запасе ў наведвальнікаў гуртка керамікі. Па словах педагогаў Ірыны Дзерачынік і Веранікі Жамойцінай, працэс вырабу з гліны даволі карпатлівы. Перш чым прыступіць да работы, матэрыял неабходна падрыхтаваць. Важна правільна яго раскатаць, а зрабіўшы рэч – умела яе высушыць, а потым абпаліць. Школьнікі з задавальненнем асвойваюць ганчарны промысел, тым больш што ёсць стымул хутка ўбачыць вынік сваёй працы. Бісерная фантазія Дырэктар Дома рамёстваў Ала Сідорык акрамя ткацтва ў гуртку “Умелыя ручкі” вучыць школьнікаў бісерапляценню. – Гэты від рукадзелля сёння даволі папулярны, – разважае Ала Дамінікаўна. – У кожную работу юныя ўмельцы ўкладваюць часцінку сваёй душы, творчасці. Разам з тым, выпрацоўваюць у сабе такія якасці, як уседлівасць, сабранасць. Вучні настолькі захапіліся гэтым заняткам, што ахвотна наведваюць гурток нават у час канікул. Ды і сяброў сваіх далучаюць. Ала Сідорык навучае дзяцей ствараць з бісеру разнастайныя вырабы – кветкі, дрэўцы, іншыя кампазіцыі – каму што падабаецца. Лялькі на шчасце і ўдачу Сёлета пачаў дзейнічаць новы гурток “Народная лялька”. Даведаўшыся аб яго адкрыцці, хутка набралася група. Педагогу дадатковай адукацыі з творчым падыходам Алене Жук не склала цяжкасці зацікавіць дзетвару. Для вырабаў выкарыстоўваецца ў асноўным прыродны матэрыял. Многія з лялек служаць як абярогі. Цікава, што яны маюць свае адметнасці. Так, “Шчасце” – у вобразе дзяўчыны з касой (чым яна даўжэйшая, тым лепшая жаночая доля). Носіцца такая рэч у кішэні або захоўваецца ў іншым патаемным куточку. “Падарожніца” спераду мае вузел, куды закладваецца зерне і хлеб: усё гэта асвячаецца ў храме, пасля бярэцца ў дарогу, каб не застацца галодным і абавязкова вярнуцца дадому. Лялька “Гаспадыня” мае манетку, якая прыцягвае дабро і багацце. Ёсць святочныя лялькі, якія захоўваюць народныя традыцыі. Напрыклад, “Велікодная” вытрымана ў чырвоным колеры (у тон яйка), лялькі-птушкі робяцца на Саракі. Дзівосы саламяныя Адной з першых працаваць у Дом рамёстваў прыйшла Лілія Амяльянчык. Яе вытанчаныя работы з саломкі прывабліваюць увагу здалёк. У Ліліі Мікалаеўны таксама ёсць свае сакрэты майстэрства: “золата палёў” абавязкова трэба нарыхтоў-ваць у ліпені. Пасля матэрыял сушыцца, сарціруецца асобна для пляцення і аплікацый. Потым крыху фантазіі – і паўстаюць какошнікі, “павучкі”, кампазіцыі з кветак і шмат чаго іншага.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.