“Залатыя” караваі пякуць у Зэльве

_MG_2893 На рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Ласунак-2014» прадукцыя Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства атрымала высокую ацэнку. Залатымі медалямі і адпаведнымі дыпломамі быў адзначаны торт “Рагнеда”, каравай “Зельвенский праздничный”, булачка “Сервеч-ская”. Сярэбранай узнагароды ў сваёй намінацыі ўдастоены подавы хлеб “Стрелецкий”. – Прайшоў той час, калі пакупніка можна было здзівіць звычайнай выпечкай, – адзначае намеснік дырэктара філіяла па нарыхтоўках і вытворчасці Людміла Валюк. – Каб задаволіць густы спажыўцоў і зрабіць прадукцыю канкурэнтаздольнай, нашым кандытарам і пекарам даводзіцца прыкладаць нямала намаганняў. Умела спалучаючы традыцыі і новыя распрацоўкі, зэльвенскія кандытары штогод укараняюць у вытворчасць новыя вырабы. Толькі сёлета распрацаваны сем навінак. Праўда, у масавую вытворчасць ідуць толькі тыя, што карыстаюцца попытам. Так, каравай “Зельвенский праздничный”, які пачалі выпускаць яшчэ ў 2003 го-дзе, да гэтага часу знаходзіць свайго пакупніка. Новыя віды прадукцыі распрацоў-ваюцца і ўкараняюцца ў вы-творчасць пад кіраў-ніцтвам начальніка сектара якасці Ніны Бобчык. Сёлета трымя залатымі ўзнагародамі адзначаны вырабы майстра-кандытара Людмілы Ленец і яе падначаленых. Хлеб “Стрелецкий” выпякала змена майстра Ганны Чарніцкай. – На паліцах магазінаў багаты выбар нашай прадукцыі, – расказвае Ніна Бобчык. – Як з некалькіх дзясяткаў відаў хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў выбраць той, што прыйдзецца даспадобы? Безумоўна, паспрабаваўшы. Тое, што ў шырокім асартыменце кожны зможа знайсці нешта да густу, сумненняў не выклікае. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.