Рараты – падзяка Марыі
У каталіцкім касцёле распачаўся Адвэнт – час радаснага чакання Божага Нараджэння.
Прыгожай традыцыяй з’яўляецца святая імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі – Рараты. З вялікай ахвотай удзел у ёй прымаюць дзеці. Двойчы на тыдзень яны прыходзяць у святыню з ліхтарыкамі, зробленымі сваімі рукамі. Апроч таго, прыносяць з сабой сэрцайкі, на якіх пішуць свае добрыя ўчынкі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна адказваюць на пытанні ксян-дза падчас навукі і ад шчырых сэрцаў узносяць свае малітвы.
Характэрнай адметнасцю гэтага перыяду з’яўляецца вянок, упрыгожаны чатырма свечкамі, якія сімвалізуюць чатыры тыдні Адвэнту.
Кожны хрысціянін павінен асаблівым чынам падрыхтавацца да калядных свят. Перш за ўсё – праз добрыя ўчынкі, якія з’яўляюцца пацвярджэннем унутранай гатоўнасці да нараджэння Хрыста і жадання перамяніць сябе ў лепшы бок.