Навагодні зварот да зэльвенцаў
Паважаныя зэльвенцы!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з наступаючым Новым, 2015 годам!
Самае неацэннае багацце ў нашым жыцці – гэта час. У такія моманты, як цяпер, калі адзін год змяняе другі, мы асабліва моцна адчуваем, наколькі няўмольны яго бег і як важна ў жыццёвай мітусні не ўпусціць галоўанае – дом, сям’ю, душэўнае цяпло тых, хто нам дарагі.
Чатырнаццаты год новага стагоддзя падходзіць да свайго завяршэння. Магчыма, не заўсёды было лёгка і проста. Але ўсё-такі нам гэты год больш запомніўся падзеямі, якія пакінулі заметны след у нашым жыцці, нашых справах. У гэтыя ўрачыстыя мінуты – самыя цёплыя словы кожнаму з вас, дарагія зэльвенцы!
Шчырыя віншаванні настаўнікам і урачам, чые мудрасць і клопат даруюць нам веды і здароўе.
Людзям у пагонах, якія ахоўваюць мір, законнасць і правапарадак.
Асаблівая ўдзячнасць – нашым мілым і дарагім жанчынам, чые любоў і дабрыня саграваюць утульны сямейны ачаг.
Кожны год з асаблівым пачуццём прызнання мы ўспамінаем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы якім ужо 70 гадоў жывём пад мірным небам і упэўнена глядзім у заўтрашні дзень.
Словы ўдзячнасці – спецыялістам, рабочым, сялянам, рукамі якіх ствараецца наш матэрыяльны дастатак.
Адыходзячы год быў выніковым у розных галінах дзейнасці. Атрыманы добры ўраджай на палях, ёсць прырост малака і мяса. Стабільна працавалі будаўнікі, меліяратары, работнікі сфер паслуг. У наступным мы павінны прыкласці максімум намаганняў, каб замацаваць дасягнутае. Нам трэба пранікнуцца яшчэ большым пачуццём адказнасці за дабрабыт роднай зямлі, як і раней, падтрымліваць адзін аднаго, праяўляць клопат аб дзецях і старых людзях. Стаць больш чулымі, уважлівымі і міласэрнымі.
Няхай 2015-ы будзе шчодрым на добрыя перамены, адкрые новыя перспектывы, стане годам здзяйсненняў самых смелых ідэй і задум.
Жадаем вам правесці святочныя дні цікава, прыгожа, знадзеяй, што будучы год будзе больш паспяховы.
Моцнага ўсім здароўя, міру і дабра!
З Новым годам, з новым шчасцем!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў