З песняй па жыццi
Пад вялікім уражаннем вярнулася са свята – падвядзення вынікаў абласнога конкурсу на лепшую сямейную традыцыю – творчая сям’я Кнігаў.
Конкурс зацверджаны прэзідыумам абласной арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” і галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.
У сям’і Кнігаў любоў да музыкі і песні перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гэта захапленне стала цудоўнай сямейнай традыцыяй. Творчым дарам не абдзелены ні бацькі, ні дзеці, ні ўнукі – спяваюць, танцуюць, пішуць музыку і вершы, іграюць на музычных інструментах… Агульнае захапленне яшчэ больш згуртавала і без таго дружную сям’ю. Любое сямейнае свята Кнігі ўмеюць пера-тварыць у сапраўднае шоу.
Аб таленце Анатолія Іванавіча добра ведаюць на Зэльвеншчыне. Ён актыўны ўдзельнік усіх культурна-масавых мерапрыемстваў у раёне. Акрамя таго, у складзе хору ветэранаў “Успамін” пабываў у многіх прынёманскіх гарадах.
Дочкі Аксана і Алена захапляюцца музыкай прафесіянальна – яны настаўніцы дзіцячай школы мастацтваў.