Добры старт – залог поспеху

_MG_5563 _MG_5565 _MG_5492 _MG_5515 Лідарам па вы-творчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў нашым раёне з’яўляецца СВК “Сынкавічы”. Кожны год тут нарошчваюць вы-творчасць малака і ялавічыны. Больш за пяць тысяч кілаграмаў малака ад кожнай каровы надаіў у мінулым го-дзе калектыў малочнатаварнай фермы “Старое Сяло”, які ўзначальвае Наталля Яскавец. Такі высокі паказчык тут дасягнуты ўпершыню. Прайшло амаль чатыры гады з таго часу, як на ферме была завершана рэканструкцыя вытворчых і бытавых памяшканняў. Праведзена значная работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Зараз на МТФ утрымліваецца 900 галоў буйной рагатай жывёлы, 217 з іх дойныя каровы, астатнія знаходзяцца на дарошчванні і адкорме. З пачатку сту-дзеня ад кожнай рагулі штодзённа надойваюць больш за 14 кіла-грамаў малака, што значна вышэй за мінулагодні паказчык. У час наведвання фермы паспрабавалі высветліць, за кошт чаго працоўны калектыў дабіваецца такіх рэзультатаў. Няўстойлівае зімовае надвор’е не ўплывае на ўмовы працы жывёлаводаў і ўтрымання старасельскага статка. У пакоі адпачынку, дзе сустрэліся з загадчыцай фермы, утульна і цяпло. Кінулася ў вочы мноства кветак. Для абагрэву памяшканняў выкарыстоўваюцца печкі, для падагрэву вады ўстаноўлены тры воданагравальныя катлы, якія працуюць на мясцовых відах паліва. Ёсць душавая і раздзявалка. Адным словам, усё тое, што называецца бытавымі ўмовамі для нармальнай працы людзей. Без паломак служыць і абсталяванне, якое забяспечвае рытмічную работу жывёлаводаў. – Калектыў у нас пастаянны, правераны,– расказвае Наталля Мікалаеўна.– Даяркі і даглядчыкі маюць вялікі вопыт работы, а гэта вельмі многа значыць у нашай справе. Чатырнаццаць гадоў таму, калі я толькі прымала гэтую ферму, надоі на адну карову за год складалі 1900 кілаграмаў, сёння дасягнулі пяці тысяч. Зараз 12 чалавек робяць больш, чым 35 на той час. Важнымі фактарамі прыросту надояў загадчыца фермы лічыць праведзеную рэканструкцыю, а таксама аптымальнае вырашэнне арганізацыйных пытанняў вытворчасці: падтрыманне адпаведнага мікраклімату, дакладнае выкананне распарадку дня з абавязковым і своечасовым кармленнем і выгулам жывёлы на спецыяльных пляцоўках. У гаспадарцы хапае і сіласу, і сенажу. Усе кармасумесі для кожнай групы жывёлы рыхтуюцца згодна з рэцэптурай. Яшчэ адзін складальнік – правільная селекцыйная работа. Таварнасць вытворчасці малака складае 93%. Дарэчы, жывёлаводы зацікаўлены ў пастаянным росце гэтага паказчыка, так як згодна з распрацаванымі ўмовамі аплаты працы ён значна ўплывае на заробак. Пастаянны кантроль наладжаны за працэсам раздою першацёлак, вынікі якога фіксуюцца ў адпаведных дакументах. Пасля ана-лізу атрыманых даных вырашаецца далейшы лёс каровы. Добра ідуць справы і з узнаўленнем статка. Выхад цялят з разліку на 100 кароў складае 92 галавы. За захаванасць маладняку даяркі і цялятніцы таксама атрымліваюць даплаты. Такая сістэма працы паўплы-вала на зніжэнне падзяжу жы-вёлы. Расказваючы аб складальніках высокіх паказчыкаў, загадчыца фермы пастаянна падкрэслівала стараннасць і адказнасць многіх членаў калектыву. Выдатна працуе на дарошчванні цялушак узнаўлення Тамара Равін-ская, якая даглядае больш за 400 галоў буйной рагатай жывёлы. Яе муж Алег на кормараздатчыку “Гаспадар” своечасова забяспечвае жывёлу фермы кармамі. Гэтая працавітая сям’я неаднаразова ад-значалася граматамі і прэміямі праўлення гаспадаркі, раённай улады. Пра дружны сямейны падрад неаднаразова пісала “Праца”. Высокія захаванасць і прывагі цялят забяспечваюць цялятніцы Ала Сідорык і Ніна Пастырчук. Адказна адносяцца да справы даярка Ала Каласоўская, даглядчык Аляксандр Мацкевіч і іншыя. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.