Працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў Зэльвеншчыны спяшаюцца, каб своечасова завяршыць рамонтныя работы

1830 Усё менш часу застаецца да пачатку веснавых палявых работ. Працаўнікам сельгаспрадпрыемстваў трэба спяшацца, каб своечасова завяршыць рамонтныя работы. Ад таго, як яны падрыхтуюць тэхніку, у многім бу-дзе залежаць ход сяўбы. Традыцыйна першымі пачынаюць веснавыя палявыя работы гаспадаркі паўднёвай зоны раёна. Як ідзе падрыхтоўка да гэтага важнага перыяду, мы пацікавіліся ў СГФ “Дабраселецкі”. З галоўным інжынерам Аляксандрам Клішчыцам сустрэліся ў рамонтнай майстэрні вёскі Манцякі. – У нашай гаспадарцы чатыры майстэрні, – расказвае Аляксандр Віктаравіч. – Усю зіму ў іх вяліся рамонтныя работы. Да выхаду ў поле гатовы самаходныя апырсквальнікі “Раса”, культыватары, плугі, зерневыя (СПУ-6), кукурузныя і буракавічныя сеялкі. Тут і ў майстэрні вёскі Ру-дзевічы рамантуем камбінаваныя пасяўныя агрэгаты. Плануем у бліжэйшы час завяршыць гэтыя работы. Хутка паставім на лінейку гатоўнасці і агрэгат для перадпасяўной апрацоўкі глебы. Разам з галоўным інжынерам мы прайшліся па майстэрні. Усюды – чысціня і парадак. У памяшканні, дзе вядзецца рамонт тэхнікі, устаноўлена абагравальная сістэма, якая працуе на мясцовых відах паліва. Кожны механізатар сам абслугоўвае замацаваную за ім тэхніку. Пры неабходнасці на дапамогу прыходзяць члены рамонтнай брыгады. У дзень нашага прыезду над пасяўным агрэгатам і АКШ дружна працавалі механізатар Юрый Гоздзік, слесары Васілій Лухтан і Сяргей Аляксандраў. Галоўны інжынер праверыў, як вядзецца рамонт, і вызначыў канкрэтныя ўчасткі работы. 1831 – Пры налічэнні заработнай платы на рамонце тэхнікі ўлічваюцца як тэмпы, так і якасць работ, – адзначае Аляксандр Клішчыц. – Хто працуе хутка і якасна – атрымлівае большую зарплату. Запасныя часткі каштуюць нятанна. Таму тэхніка патрабуе беражлівых адносін да сябе. На вуліцы раз-пораз мільгаў блакітны агеньчык. Гэта газа-электразваршчык Мікалай Ку-дзеля выконваў зварачныя работы. У мінулым ён – механізатар. Але вось ужо каля дваццаці гадоў як перакваліфікаваўся. – Работа ў мяне адказная і нялёгкая, – гаворыць Мікалай Кудзеля. – Практычна ўвесь дзень на нагах. Я ўжо на заслужаным адпачынку, але дома без працы сядзець не магу. Пабывалі мы і ў майстэрні, якая знаходзіцца ў вёсцы Рудзе-вічы. Ужо шмат гадоў ёю загадвае Валянціна Бублей. Як у руплівай гаспадыні, у яе і тэрыторыя добраўпарадкавана, і ў памяшканнях чыста. Па словах Валянціны Сяргееўны, рамонтныя работы плануюць завяршыць першага сакавіка. 1832 Спыніліся каля механізатара Івана Лухтана, які шчыраваў над пасяўным агрэгатам. Прыемна было назіраць за яго дакладнымі і акуратнымі рухамі. Ведае: як адрамантуе зімой, так і паедзе вясной. У рудзевіцкай майстэрні працуе адзіны на ўсю гаспадарку каваль Мікалай Бублей. Мужчына – майстар на ўсе рукі. У свой час ён быў механікам, загадчыкам майстэрні. Асвоіў многія сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Асабліва захапіла яго кавальская справа. Добрага каваля цяпер знайсці цяжка, таму работы ў яго заўсёды хапае. Вязуць у Рудзевічы заказы з усяго філіяла. Ведаюць, што зробіць Мікалай Іванавіч якасна і ў тэрмін. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.