У мінулую нядзелю на цэнтральнай плошчы райцэнтра ладзілася Масленіца

1838 У мінулую нядзелю на цэнтральнай плошчы райцэнтра ладзілася святочная дзея, прысвечаная самаму бліннаму святу – Масленіцы. Яно, як і заўсёды, сабрала шмат людзей рознага ўзросту. З цягам часу Масленіца зведала шмат змяненняў, аднак і зараз свята з’яўляецца адным з самых любімых і вясёлых. Аб гэтым, прынамсі, паклапаціліся работнікі культуры: на працягу ўсяго мерапрыемства на цэнтральнай плошчы пасёлка гучалі музыка і песні. Тэатралізаванае прадстаўленне адкрылі скамарохі, якія забаўлялі народ сваімі выступленнямі. Усе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у вясёлых конкурсах. На свяце ішоў гандаль рознымі харчовымі таварамі. Тут можна было падсілкавацца шашлыком, пагрэцца гарачай гарбатай, кавай. І, канешне ж, пачаставацца масленічнымі блінамі, якія прапаноўвалі работнікі культуры. Кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла Зімы. Гэты момант сімвалізуе сабой наступленне вясны, а разам з гэтым чаканне добрага ўраджаю і надзею на шчаслівы бягучы год. Віктар МАКОЎСКІ.

Больше фото в фотогалерее
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.