3 успамінаў У. I. Дзегцярова, былога радавога першага эскадрона 48-га палка 6-й дывізіі 6-га кавалерыйскага корпуса.
3 успамінаў У. I. Дзегцярова, былога радавога першага эскадрона 48-га палка 6-й дывізіі 6-га кавалерыйскага корпуса.
…Знішчыўшы нашы самалёты на прыгранічных аэрадромах, фашысцкая авіяцыя запанавала ў паветры і праследавала нас на ўсіх дарогах. Нямецкія самалёты літаральна віселі над нашымі часцямі, наносячы ім цяжкія страты.
3 кожным днём станавілася ўсё цяжэй: на зыходзе былі прадукты харчавання, боепрыпасы, фураж для коней, паліва для танкаў і аўтамашын. Даводзілася шукаць самае неабходнае. Наша становішча ўскладнялася яшчэ больш з-за адсутнасці сувязі са штабам корпуса.
Менавіта таму мы адступалі без усякай арыенціроўкі ў абстаноўцы.
На досвітку 28 чэрвеня 1941 г., калі мы падышлі да маста-пера-правы цераз раку Зальвянку, фашысцкія войскі, якія знаходзіліся на ўсходнім беразе ракі, сустрэлі нас шквальным агнём. Панёсшы вялікія страты ў людзях і тэхніцы, мы вымушаны былі адступіць назад уздоўж заходняга берага ракі, на паўднёвы ўсход ад мястэчка Зэльва.
Гітлераўцы не пакінулі нас у спакоі і кожны дзень кідалі су-праць нас буйныя сілы, націск якіх мы з цяжкасцю адбівалі, несучы вялікія страты.
У хуткім часе мы апынуліся ў акружэнні варожых войск.
Успамінаецца дзень, калі нам давялося адбіць каля пяці варожых атак, якія пераходзілі ў рукапашныя схваткі.
Барацьба праходзіла ў складанай і цяжкай абстаноўцы – вораг быў паўсюдна, шматлікі і моцны. Нашы рады радзелі і слабелі. Кальцо акружэння марудна сціскалася. Боепрыпасы і прадукты харчавання канчаліся, а чакаць іх не было адкуль. Шматлікія спробы выйсці з акружэння з боем былі беспаспяховыя.
У канцы другой дэкады ліпеня, на зыходзе дня, камандзіры падраздзяленняў былі выкліканы на нараду, на якой прысутнічаў і я, выконваючы тады абавязкі ўрача-хірурга медсанбата.
Заслухаўшы нашы даклады аб панесеных стратах у кожным падраздзяленні, палкоўнік, які вёў нараду, моўчкі абвёў усіх пачырванеўшымі ад бяссонніцы вачыма і сказаў: «Мы, камуністы, заўсёды глядзелі смела праўдзе ў вочы, якой бы суровай яна ні была. Бое-прыпасы ў нас на зыходзе, харчаванне таксама, а страты незаменныя. Адзіны выхад – прабівацца на ўсход невялікімі групамі ноччу, пазбягаючы бою». На гэтым нарада закончылася.
Улічваючы абстаноўку, у ноч на 20 ліпеня група воінаў з 30 чалавек, у якой быў і я, беспаспяхова спрабавала прарвацца скрозь кальцо акружэння. Раніцай 20 ліпеня я трапіў у палон і быў ад-праўлены ў перасыльны лагер у мястэчка Зэльва.
3 гэтага перасыльнага лагера ў хуткім часе я з многімі іншымі ваеннапалоннымі быў перакінуты ў другі вялікі лагер, які знахо-дзіўся ў адкрытым полі ля польскага горада Острув Мазавецкі, дзе ўтрымлівалася каля 130 тысяч ваеннапалонных. Затым былі фашысцкія канцлагеры Майданэк, Флосенбург…
Вызвалілі нас амерыканскія войскі 2 мая 1945 г.
З кнігі «Памяць. Зэльвенскі раён».