Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў запрасіла на свята 8 Сакавіка

1905 У рамках новага сацыяльнага праекта “САМІ”, які пачаў дзейнічаць у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў, прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня 8 Сакавіка. На свята былі запрошаны наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, члены грамадскіх аб’яднанняў беларускіх таварыстваў інвалідаў і інвалідаў па зроку, аматарскіх аб’яднанняў “Адкрытыя сэрцы” і “Мы разам”. 1907 Адкрылі імпрэзу мужчыны – члены Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Прыгожай песняй “Дарыце жанчынам квет-кі” Міхаіл Пазнанскі павіншаваў цудоўную палову чалавецтва з першым вясновым святам, адрасаваў цёплыя душэўныя словы. Як заўсёды, бурнымі апладысментамі суправаджалася выступленне трыа ў складзе Аляксандра Таболіча, Людмілы Скібы і Таццяны Качук. Парадавала гасцей і артыстычная Кацярына Аўдзейчык. Алена Панкевіч расказала захапляльную гісторыю. Вясёлую песню выканала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Наталля Глушэня. Прысутныя з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурснай праграме. Ніхто ў гэты дзень не за-стаўся без падарунка. Аб сувенірах паклапацілася раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Маладыя людзі з аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў падарылі гасцям і педагогам кветкі і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. 1906 У фае была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва маладых людзей, якія актыўна займаюцца ў суве-нірнай майстэрні. Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.