На бягучым тыдні сяўбу яравых пачалі земляробы СГФ «Дабраселецкі».

1974 Галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Захарка, аб’язджаючы палі, адзначыў стараннасць і зацікаўленасць механізатараў: – Ні хвіліны не прастойваюць. А калі патрэбна, будуць працаваць з раніцы да позняга вечара. У гаспадарцы поўным ходам ідзе падкормка азімых, падрыхтоўка глебы пад сяўбу. У бліжэйшы час плануюць правесці закрыццё вільгаці ў глебе – зямля сёлета засталася практычна без яе. У другім вытворчым участку (займае тэрыторыю былого СВК «Славацічы»), дзе глеба больш лёгкая, пачалі сяўбу аўса. 1975 – Перед сяўбой кожнай зерневай культуры ўстанаўліваем нормы высеву і рэгулюем глыбіню задзелкі зерня, – патлумачыў аграном Мікалай Лучко. – Механізатар Сяргей Гялежа, якому сёлета давераны гэты важны ўчастак работы, мае вялікі вопыт. Таму за якасць і захаванне тэхналогій можна не турбавацца. Падвозам і загрузкай насення займаецца трактарыст Міхаіл Камароў. Вядзецца падкормка азімых. Гэту работу на самаходным апырсквальніку «Раса» выконвае Аляксандр Бандарык. За дзень паспявае падкарміць больш за 100 гектараў. Падвозяць КАС трактарысты Віктар і Андрэй Клішчыцы. 1976 У першым вытворчым такой ж работай займаецца Аляксандр Квачанюк. Без затрымак выконваюць дыскаванне і культывацыю глебы механізатары Васілій Лухтан і Валерый Гоздзік, мінеральныя ўгнаенні ўносяць Андрэй Чарнецкі і Аляксандр Беразовік. Ворыва даручана лепшым механізатарам гаспадаркі Аляксандру Шчурко і Івану Лухтану. Адначасова з сяўбой вядзецца догляд за травамі. 1977 Усе работнікі вяснавой кампаніі забяспечаны гарачым харчаваннем. Для загадчыцы сталовай Таццяны Радзіонавай, повараў Таццяны Кароза, Галіны Такмануевай і Вольгі Лухтан прыгатаваць каларыйныя стравы. Абеды ў герметычных тэрмасах дастаўляюцца ў поле. Як і ў іншых гаспадарках раёна, у СГФ «Дабраселецкі» меха-нізатары атрымліваюць даплату за перавыкананне планавых заданняў і высокую якасць сяўбы. Штодзённа складаюцца спецыяльныя зводкі, з якіх кожны можа даведацца аб аб’ёмах выкананых работ, параўнаць іх з паказчыкамі калег. Кожны рабочы дзень у гаспадарцы пачынаецца з падняцця флага ў гонар лепшых працаўнікоў. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.