З надзеяй на важкі колас вядуць веснавыя палявыя работы земляробы філіяла “Князева”

2001 На палях другога вытворчага ўчастка сустрэліся з яго кіраўніком, граматным і вопытным спецыялістам Генадзіем Яскевічам. У мінулым годзе тут атрымалі самую высокую ўраджайнасць. Генадзій Іосіфавіч па-гаспадарску назіраў за ходам работ: сяўбой, культывацыяй глебы, унясеннем мінеральных угнаенняў. – Для кожнай зерневай культуры існуе свая норма высеву, – тлумачыць з веданнем справы Генадзій Яскевіч. – Пагэтаму перад пачаткам работ важна адрэгуляваць сеялку. Галоўнае ж патрабаванне для ўсіх культур – наяўнасць дастатковай колькасці вільгаці ў ворыўным слоі глебы, а таксама стварэнне аптымальнай шчыльнасці ворыўнага слоя. Каб дабіцца гэтага, вялікае значэнне надаём аперацыям па закрыцці вільгаці і перадпасяўной падрыхтоўцы глебы. На гэтых работах заняты нашы лепшыя механізатары Дзмітрый Рачок і Андрэй Івановіч. 2000 З добрым настроем пачаў веснавую сяўбу на трактары МТЗ-3022 з камбінаваным пасяўным агрэгатам айчыннай вытворчасці механізатар Анатолій Чарняк. – Працую ў напружаным рытме, – гаворыць Анатолій Тадэвушавіч. – Такі цяпер час. Трэба па-старацца хутчэй пасеяць, каб восенню быць з хлебам. І не абы з якім. Князеўцы заўсёды былі ў перада-віках. Трэба не падкачаць і сёлета. Усю важнасць справы разумее і вадзіцель Станіслаў Капыловіч: ён забяспечвае своечасовую запраўку насеннем пасяўнога агрэгата. 2002 Прыемна было сустрэцца з пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на жніве 2013 года Уладзімірам Мулярчыкам. У мінулым годзе па пэўных абставінах яму прыйшлося перасесці з камбайна на самаходны апырсквальнік “Раса”. Але і тут механізатар працуе старанна. За дзень падкорм-лівае азімыя культуры і ўносіць КАС пад яравыя больш чым на 100 гектарах. На другім полі на такой жа “Расе” выдатна працаваў Анатолій Шчылік. Ён, дарэчы, першы ў гаспадарцы ас-воіў гэтую сучасную сельскагаспадарчую тэхніку. Па паўтары тысячы тон кампостаў за дзень уносяць у глебу механізатары механізаванага звяна, у якім машыністам пагрузчыка працуе Валянцін Мятлюк. Ад яго бесперапыннай і хуткай пагрузкі ў многім залежыць выкананне гэтай важнай работы. Наогул, галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Жыдок задаволены работай кожнага занятага на веснавой сяўбе. У прыватнасці, называў Валянціна Якалцэвіча, што працуе на сяўбе яравых зерневых, Генадзія Трыпуця, Анатолія Жамойціна і Валянціна Валюка, якія выконваюць па паўтары–дзве нормы на ворыве глебы, Анатолія Каленку, які стараецца хутчэй унесці мінеральныя ўгнаенні. Сказаць, што ў філіяле “Князева” на веснавых палявых работах няма праблем, будзе няправільна. Але ўсе пытанні ўмела вырашаюцца. З кожным днём гаспадарка ўпэўнена набірае абароты. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.