Свята, якое аб’ядноўвае
Сёння на Зэльвеншчыне, як і па ўсёй краіне, праходзіць рэспубліканскі суботнік.
Гэты дзень па традыцыі з’яўляецца сапраўдным святам працы. Адны працуюць на рабочых месцах, другія – займаюцца добраўпарадкаваннем месцаў баявой і воінскай славы, помнікаў. Што асабліва сімвалічна ў год слаўнага юбілею Вялікай Перамогі. На Зэльвеншчыне аднымі з першых да генеральнай веснавой уборкі далучыліся прафсаюзныя лідары і ветэраны прафсаюзнага руху.