Cябруюць з паэзiяй i іпесняй
Пасля ўдалага выступлення ў адборачным туры калектыў цэнтра банкаўскіх паслуг №408 Беларусбанка прыняў удзел у абласным фестывалі паэзіі і і песні “Факел памяці”.
Зборная каманда, у склад якой увайшлі банкаўскія работнікі Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Слонімскага і Свіслацкага філіялаў, адзначана Дыпломам III ступені.
На фестывалі зэльвенцы прадставілі два нумары. Журы высока ацаніла дэкламатарскія здольнасці Святланы Сулайманавай і вакальныя даныя Таццяны Генюш.
Безумоўна, заслуга ў выдатным выступленні не толькі саміх артыстаў, але і тых, хто займаўся пастаноўкай нумароў канкурсантаў. На кожнай рэпетыцыі работнікі раённага Дома культуры адточвалі выканаўчае майстэрства выступаючых, давалі настаўленні, як упэўнена трымацца на сцэне.
Наталля Мацюк.