Сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да касьбы траў

2233 Аднымі з першых пачалі “зялёнае” жніво корманарыхтоў-шчыкі СВК “Галынка”. – Першы ўкос траў – адказная пара,– гаворыць намеснік старшыні гаспадаркі па раслінаводстве Аляксандр Мацкевіч. – Штогод у гэты перыяд стараемся нарыхтаваць як мага больш сянажнай масы і сена для будучай зімоўкі жывёлы. А гэта, як вядома, адна з перадумоў добрых зімовых надояў. Да нарыхтоўкі кармоў тут падрыхтаваліся ўсебакова: адрамантавалі і паставілі на лінейку гатоўнасці ўсю кормаўборачную тэхніку, распрацавалі план мерапрыемстваў на касавіцу, зацвердзілі ўмовы спаборніцтва і аплаты працы, правялі неабходныя інструктажы з работнікамі. Касьба вядзецца выбарачна. У работу пакуль уключаны толькі дзве касілкі. Свежая “зялёнка” паступае ў кармушкі жывёле і на сянаж. 2235 У дзень нашага прыезду нарыхтоўка кармоў вялася ў двух вытворчых участках. Непадалёку ад Дзярэчына навясной касіл-кай сакавітыя травы клаў у роўныя валкі Сяргей Качук. Правяленая зялёная маса здрабняецца кормаўборачнымі камбайнамі і адвозіцца ў сянажныя траншэі. Каб атрымаць якасныя кармы, спецыялісты строга сочаць за вільготнасцю і тэмпературай закладкі. – Па прычыне халоднага надвор’я травастой сёлета значна слабейшы, чым у мінулым го-дзе, – адзначае Сяргей Мікалаевіч. – Травы стараемся ўбраць у аптымальны тэрмін, каб яны не перараслі і не страцілі спажыўныя якасці. Таму касьбу вядзём у першую чаргу на тых сенажацях, дзе большы травастой. Кіраўніцтвам сельгаскааператыва пастаўлена задача правесці касьбу ў сціслыя тэрміны, што дапаможа стварыць аптымальныя ўмовы для росту траў другога ўкосу. Міхаіл Шкнай убірае травы ў першым вытворчым участку. Свае абавязкі механізатар ведае добра – ён ужо не адзін год займаецца гэтай важнай справай. На днях уключыліся ў касьбу траў Дзяніс Радзіон і Аляксандр Якубоўскі. 2234 Каб забяспечыць зялёны канвеер у севазвароце, у гаспадарцы пашыраны плошчы пад высокапрадукцыйныя кармавыя культуры і адналетнія травы. Іх актыўнае выкарыстанне дазваляе папаўняць кармавую базу якраз у перыяд выспявання траў другога ўкосу, які звычайна бяднейшы, чым травастой у пачатку лета. Сяўбой адналетніх траў займаецца механізатар Аляксандр Кулік. Галынкаўскія земляробы арганізавана праводзяць іншыя работы: догляд пасеваў, акучванне бульбы, хімпраполку яравых культур і перазалужэнне пашы. На мінулым тыдні больш чым 50 гектараў засеялі просам механізатары Яўгеній Пазняк і Аляксандр Слёзнік. Віктар Макоўскі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.