Растуць надоiі на добрай траве

2250 Адзін з адказных перыядаў у жывёлагадоўлі – пашавы. Надоі, як правіла, высокія на тых фермах, дзе выпас грамадскага статка вядзецца належным чынам. Гэта добра засвоілі жывёлаводы СВК “Караліно”. – Сёлета на пашу, перазалужаную і падкормленую азотам, мы вывелі чатыры гурты, – расказвае галоўны заатэхнік гаспадаркі Міхаіл Русак. – Паша размяшчаецца непадалёку ад фермаў, таму на ноч каровы вяртаюцца ў свае стойлы.Адзін гурт выпасаецца кругласутачна. Акрамя зялёнага корму дойны статак атрымлівае канцэнтраты. Пасля выхаду кароў у поле сярэднясутачныя надоі паступова сталі павялічвацца і зараз складаюць 14,2 кг. А гэта ўжо амаль адзін кілаграм прыбаўкі ў параў-нанні са стойлавым перыядам. На ферме “Караліно”, напрыклад, у суткі ў сярэднім прыбаўляецца па 2,8 кг. Штодзённа гаспадарка прадае дзяржаве больш за 15 т малака. Таварнасць прадукцыі складае 99,6 працэнта. 76 працэнтаў здадзенага малака адпавядаюць вышэйшаму гатунку. 2249 Для больш эфектыўнага выкарыстання сакавітай травы на ўсіх фермах арганізаваны франтальны выпас кароў загонна-парцыённым спосабам з выкарыстаннем электрапастуха. На кантролі і іншыя пытанні: замацаванне тэхнікі для падвозу вады, назначэнне адказных за своечасовае падкошванне травастою. Разам з галоўным спецыялістам заатэхнічнай службы гаспадаркі мы наведалі каралінскую малочнатаварную ферму. Пасля ранішняй дойкі пастухі-даглядчыкі на выгульным двары сфарміравалі жывёлу ў гурт і накіравалі на пашу. – Надоі залежаць не толькі ад пажыўнага корму, – расказвае загадчыца фермы Алена Шэйка,– але і ад правільнай арганізацыі выпасу жывёлы. З 5 гадзін раніцы каровы ўжо ў полі. У 10.30 пачынаецца ранішняя дойка, пасля якой жывёлу зноў выганяем на пашу. Вячэрняя дойка праходзіць у 20.00. Такога распарадку прытрымліваемся штодзённа. Пастухі ўважліва сочаць за тым, каб статак быў забяспечаны вадою, соллю і мінеральнымі дабаўкамі. Акрамя таго, на пашы ёсць яшчэ невялікая сцірта сена. Сёлета гаспадарка плануе павялічыць рост валавой прадукцыі. Каб гэтага дасягнуць, неабходна прыкласці максімум намаганняў усім вытворчым аддзяленням. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.