Рабочыя групы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання пабывалі ў сельгаспрадпрыемствах раёна і праверылі гатоўнасць да жніва збожжаўборачных камбайнаў

2676 У працаўнікоў вёскі хутка пачнецца адказная пара – уборка зерневых і зернебабовых культур. Паспяховае правядзенне гэтай важнай сельскагаспадарчай кампаніі ў многім залежыць ад якаснай падрыхтоўкі камбайнавага, трактарнага паркаў і сушыльных гаспадарак. У мінулую пятніцу дзве рабочыя групы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання пабывалі ў сельгаспрадпрыемствах раёна і праверылі гатоўнасць да жніва збожжаўборачных камбайнаў, зернесушыльных комплексаў, вагавай гаспадаркі, тэхнікі для скірдавання саломы, збожжаскладоў. Увага звярталася на ўкамп-лектаванасць камбайнавых экіпажаў падрыхтаванымі механізатарскімі кадрамі, а таксама наяўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння. З рабочай групай, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Яўгеній Грэцкі, мы пабывалі ў гаспадарках паўд-нёвай зоны і СВК “Сынкавічы”. Першым пунктам наведвання быў СВК “Міжэрычы”: збожжасушыльны комплекс СЗК-16 і збожжасклады . Выявілася, што дэзынсекцыя супраць шкоднікаў у складскіх памяшканнях сельгаска-аператыва праведзена неналежным чынам. Члены рэйдавай групы выказалі крытычныя заўвагі загадчыцы склада. Зернесушыльны комплекс КЗСВ-30, дзе будзе дапрацоўвацца асноўная частка збожжа, да эксплуатацыі гатовы. На СЗК-16 рамонтныя работы пакуль не закончаны. 2677 Усе 10 камбайнаў гаспадаркі знахо-дзяцца на машынным двары цэнтральнай майстэрні. 6 – у стадыі гатоўнасці. Збожжаўборачная і іншая тэхніка, якая будзе працаваць на жніве, не ўкамплектавана сродкамі пажаратушэння і медыцынскімі аптэчкамі. Кіраўнік гаспадаркі Дзмітрый Дарашкевіч запэўніў, што праблемныя пытанні да пачатку жніва будуць вырашаны. У СГФ “Дабраселецкі” да прыёмкі збожжа ўраджаю бягучага года гатовы новыя КЗСВ-30, размешчаныя ў Цяглевічах і Славацічах. З двух сушыльных комплексаў М-819 да работы падрыхтаваны пакуль што адзін. У складскіх памяшканнях праведзена дэзынсекцыя. З 16 збожжаўборачных камбайнаў да работы гатовы 12. Да рамонту астатніх прыступілі літаральна некалькі дзён таму. Каралінскія хлебаробы ўсе шэсць камбайнаў і сушыльны комплекс КЗСВ -30 падрыхтавалі да работы. Згодна з графікам у гаспадарцы вядзецца дэзынсекцыя складскіх памяшканняў. Тэхніка, якая будзе задзейнічана на жніве, укамплектавана сродкамі пажаратушэння і медыцынскімі аптэчкамі. Аднак і ў СВК “Караліно” не абышлося без заўваг: не вядуцца пакуль што рамонтныя работы на старым комплексе М-819, які знаходзіцца ў аг.Кашалі. У СВК “Сынкавічы” на ўсіх трох машынных дварах акуратна выстаўлены ў рад камбайны. Каля кожнага знаходзіліся экіпажы, якія дэманстравалі сродкі пажаратушэння. Уся тэхніка хоць сёння можа выехаць у поле. Зернесушыльныя комплексы гатовы прымаць збожжа на дапрацоўку. – Тэхніка падрыхтавана, камбайнеры забяспечаны ўсім неабходным: спецадзеннем, аптэчкамі, вогнетушыцелямі, – далажыў старшыня гаспадаркі Дзмітрый Дзешко. – З механізатарамі праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі. Радуе, што нашы камбайнеры з усёй адказнасцю падышлі да справы. Належным чынам падрыхтаваліся да ўборачнай кампаніі і ў філіяле “Князева”. Самым праблемным у плане падрыхтоўкі да жніва застаецца СВК “Бародзічы”. З 16 наяўных камбайнаў у поле могуць выйсці толькі 12. Да астатніх чатырох яшчэ не хапае запасных частак. Кіраўнікам і спецыялістам гаспадарак, дзе былі выяўлены недахопы, быў указаны тэрмін на іх выпраўленне. – Сёлета ва ўборачнай кампаніі будуць задзейнічаны 90 камбайнаў і 95 грузавых аўтамабіляў, – адзначае галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Маўчун. – Дапрацоўка збожжа будзе весціся на 24 зернесушыльных комплексах. 8 ліпеня спецыялісты райсельгасхарчу зноў выедуць у гаспадаркі раёна, каб праверыць канчатковую ступень гатоўнасці тэхнікі да ўборкі ўраджаю. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.