3 июля вся страна отмечала День Независимости

Минск По традиции ярким и веселым был праздничный день в Минске. Ярмарки, гулянья и концерты самодеятельных артистов – всего около 30 мероприятий – прошли во всех районах города. У Дворца спорта с утра и до самого вечера шла концертная программа «Ганаруся табой, Беларусь!». Здесь же встречала гостей выставка-ярмарка «Город мастеров». Днем праздник отмечали и на территории Верхнего города, а вечером отдыхающих на площадку у стелы «Минск – город-герой» пригласил гала-концерт «Мы, белорусы – мирные люди». Не остались в стороне и городские парки. К примеру, парк им. 50-летия Великого Октября порадовал посетителей праздничной программой «Пусть смеются дети!», а в парке им. 900-летия Минска большая развлекательная программа проходила все выходные. Кроме того, концерты прошли в детском парке им. М.Горького, парке им. Челюскинцев, Лошицком усадебно-парковом комплексе и многих других местах. А самым ярким событием этого дня в буквальном смысле стал праздничный 10-минутный салют в шести точках города.

Гродно Празднования Дня Независимости открыло шествие представителей учреждений образования Гродно, за ними проследовала молодежь города, представители вузов, медицины. Накануне Гродненская область признана победителем в номинации за достижения в 2014 году наилучших показателей в сфере социально-экономического развития и занесена на Республиканскую Доску почета. Жителей областного центра и гостей города поздравил с одним из самых важных праздников для белорусов председатель областного исполнительного комитета Владимир Кравцов. Он от имени всех гродненцев выразил глубокую благодарность ветеранам за их вклад в освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Зэльва Удзел у святочных мерапрыемствах, якія прайшлі ў Зэльве 3 ліпеня, прынялі прадстаўнікі ўлады, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, перадавікі вытворчасці, працоўныя калектывы. Сігнал фанфар апавясціў аб пачатку галоўнай падзеі свята – ўрачыстага мітынгу на цэнтральнай плошчы пасёлка. Са шчырымі словамі віншаванняў да зэльвенцаў звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс. Кіраўнік раёна адзначыў, што Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам адданасці Радзі-ме і непарыўна звязаны з важнейшай гістарычнай падзеяй – вызваленнем краіны ад нямецка-фашысцкіх захопні-каў. Гэтыя дзве даты непадзельныя, яны сведчаць аб тым, якой вялікай цаной здабываліся святыя паняцці – “вызваленне”, “перамога” і “незалежнасць”. 2988 Шлях нашай краіны да нацыянальнага суверэнітэту быў няпростым – на алтар Перамогі прынесены мільёны жыццяў нашых суайчыннікаў. Але ўжо больш за сем дзесяцігоддзяў наша беларуская зямля жыве пад мірным небам. Сёння сэрца кожнага зэльвенца перапаўняе пачуццё ўдзячнасці тым людзям, хто заваяваў для нас свабоду, незалежнасць, магчымасць жыць у мірнай краіне. Сярод іх нашы землякі Міхаіл Кузняцоў, Іван Якуш, Пётр Скіба, Іван Жук, Яўгенія Федасевіч, Валянціна Валюк, Уладзімір Кашуткін, Аркадзій Жывулька, Васілій Яўхута і многія іншыя. Ян Пальчыс адзначыў, што для нас высокі гонар і адказнасць быць нашчадкамі Перамогі. Таму новае пакаленне беларусаў, якое нарадзілася і вырасла ў мірны час, свята ўшаноўвае подзвіг дзядоў і бацькоў, сваёй стваральнай працай умацоўвае працвітанне і незалежнасць краіны. У завяршэнне выступлення старшыня райвыканкама пажадаў усім моцнага здароўя, доўгага і шчаслі-вага жыцця. У раёне не застаўся без увагі ніводны ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Франтавікі, падпольшчыкі, партызаны, блакаднікі – усе адчулі, што пра іх памятае дзяржава, улада на месцах, ушаноў-вае маладое пакаленне. Ветэранам, якія прысутнічалі на свяце, дзеці ў знак удзячнасці ўручылі кветкі. 2982 Адным з традыцыйных і ўрачыстых момантаў мерапрыемства стала ўшаноў-ванне лепшых працаўнікоў раёна. Узнагароды атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва сярод арганізацый і прадпрыемстваў, сельскіх Саветаў дэпутатаў, устаноў адукацыі, аховы здароўя і культуры за дасягненне імі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці па выніках 2014 года, а таксама перадавікі вытворчасці, якія сваёй працай заслужылі права быць занесенымі на раённую Дошку гонару. Кожнаму з іх былі адрасаваны цёплыя словы віншаванняў і падзякі за ўклад у развіццё Зэльвеншчыны. 2989 Затым слова ўзяў старшыня раённага Савета дэпутатаў Канстанцін Бердніковіч, які ад імя працоўных калектываў раёна павіншаваў старшыню райвыканкама Яна Пальчыса з атрыманай высокай узнагародай – медалём “За працоўныя заслугі”. Пасля святочная калона накіравалася да месца баявой славы. Да помніка загінуўшым воінам і партызанам прадстаўнікі працоўных калектываў падымаліся ў глыбокім паважлівым маўчанні. Хвіліна цішыні – і каля помніка ляглі кветкі і вянкі. Так зэльвенцы аддалі дані-ну памяці загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны салдатам. На гэтым урачыстая частка была завершана. Далейшыя мерапрыемствы, якія ў гэты дзень ладзіліся ў райцэнтры, удала спалучалі і падкрэслівалі галоўны сэнс Дня Незалежнасці: мы – беларусы, мы багатыя памяццю, традыцыямі, душой. Гэта думка лейтматывам праходзіла праз канцэртную праграму, якая адбылася на летняй эстрадзе. У выкананні работнікаў устаноў культуры, самадзейных артыстаў раёна гучалі песні аб Радзіме і міры, аб каханні і сяброўстве… Шмат зацікаўленых было каля вы-ставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арганізаванай раённым Домам рамёстваў. Работнікі раённай і дзіцячай бібліятэк запрашалі наведаць выставу па тэме “Мы гэтую вайну будзем помніць заўж-ды”, якая змяшчала цікавыя дакументальныя і мастацкія творы аб вайне, вызваленні Беларусі. Бібліятэкары таксама правялі апытванне зэльвенцаў наконт лепшых кніг аб вайне. Кожны жадаючы мог прыняць удзел у тэматычнай віктарыне. Знаўцы гістарычных падзей за правільныя адказы атрымлівалі сувеніры, прадастаўленыя “Бел-дзяржстрахам”. 2987 Карысную акцыю ініцыіравалі супрацоўнікі аддзела па ахове аб’ектаў у г.п.Зэльва Ваўкавыскага АДА. Зэльвенцы даведаліся аб паслугах па ахове кватэр і жылых дамоў, пазнаёміліся з тэхнічнымі сродкамі сігналізацыі. Адначасова на стадыёне “Колас” праходзіла летняя спартакіяда сярод прадпрыемстваў, арганізацый пасёлка і сельсаветаў. Быў арганізаваны выязны гандаль, працавала вулічнае “кафэ” філіяла Гро-дзенскага аблспажыўтаварыства. Дзеці бавілі час на атракцыёнах. Заключным акордам святочных мерапрыемстваў стала дыскатэка. 2983 2984 2985 2986 Тэрэза КАВАЛЕВІЧ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.