Цэнтр патрыятычнага выхавання

1 Асяродкам патрыятычнага выхавання вучняў Міжэрыцкага дз/с-БШ імя У.Ляха з’яўляецца музей баявой славы. Музейны пакой поўнасцю рэканструяваны. Праведзена вялікая работа па стварэнні і афармленні тэматычных экспазіцый у гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны, зэльвенскіх падпольшчыкаў і партызан. Першая экспазіцыя прысвечана адлюстраванню падзей ваеннага часу на Зэльвеншчыне. Яна складаецца з падраздзелаў “Час барацьбы і выпрабаванняў”, “Зэльвеншчына партызанская”, “Вогненнымі дарогамі вайны”. Наступны раздзел “Ваш подзвіг бессмяротны і памяць навекі” змяшчае экспазіцыі “Іх лёс звязаў з Зэльвай”, “З сібірскай пяцёркі”, “На шляху да Вялікай Перамогі”, “Аб славе, доблесці і гонары”. Моманты сустрэч школьнікаў з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны Марыяй Сітнік, партызанам брыгады “Перамога” Канстанцінам Татарыным, экскурсіі па месцах баявой славы адлюстраваны ў падраздзеле “Мірныя будні ветэранаў”. На фотаздымках ёсць і ўдзельнікі народнага хору ветэранаў вайны і працы “Успамін”, якія неаднаразова былі гасцямі навучальнай установы. У падраздзеле “Старонкі з жыцця герояў” прадстаўлены фотаздымкі вядомых зэльвенцаў, сведкаў ваеннага ліхалецця. Гэта Мікалай Голуб, Мікалай Гарбацэнка, Аляксей Якаўлеў, Міхаіл Кузняцоў, Уладзімір Кашуткін і іншыя. Паколькі школа носіць імя воіна-інтэрнацыяналіста Уладзіміра Ляха, адна з экспазіцый “Трагедыя і доблесць Афгана” прысвечана ваеннаму канфлікту ў Афганістане. Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікае экспазіцыя “Пераправа праз Зальвянку”, выкананая з гліны. Тут рэканструяваны кульмінацыйны момант 40-х гадоў – пераправа гітлераўцаў праз Зальвянку. Аўтар работы Вераніка Жамойціна пастаралася выляпіць кожную дэталь гістарычнай падзеі. У мінулым навучальным годзе музей баявой славы стаў пераможцам раённага конкурсу на лепшае афармленне музеяў і музейных пакояў. Сёлета – лаўрэатам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу справаздач аб дзейнасці музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі “Их подвиг мы в сердце храним”. Пошукава-даследчая работа музейных актывістаў і членаў аб’яднання па інтарэсах “Музеязнаўства” працягваецца, экспазіцыі папаўняюцца новымі экспанатамі. Ніна Валадашчык, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Міжэрыцкага дзіцячага сада-базавай школы імя Уладзіміра Ляха.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.