Дзмітрый Шлык і Марына Горбач далі адлік здзяйсненню сваёй мары, урачыста зарэгістраваўшы ўступленне ў шлюб

3189 Хто не марыць стварыць моцную шчаслівую сям’ю і жыць у згодзе і вернасці?! Здзяйсненню такой мары зэльвенцы Дзмітрый Шлык і Марына Горбач далі адлік, урачыста зарэгістраваўшы сваё ўступленне ў шлюб у аддзеле загс. Гэты дзень для маладых стане адной з самых запамінальных дат у сямейным календары. Разам Дзмітрый і Марына ўжо чатыры гады. Заўважыўшы фотаздымак прывабнай дзяўчыны ў інтэрнэце, хлопец вырашыў з ёй абавязкова пазнаёміцца. Яна адказала ўзаемнасцю і згадзілася на сустрэчу. Паступова рамантычныя адносіны маладых людзей перараслі ў каханне. У самы галоўны дзень у жыцці маладажоны выглядалі жыццярадаснымі і шчаслівымі, дарылі адзін аднаму закаханыя позіркі. Побач былі самыя дарагія і блізкія людзі. Віншаванні са знамянальнай падзеяй і падарункі маладая сям’я прымала і ад калег Дзмітрыя – супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў. Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.