Кожную пятніцу працоўныя калектывы раёна наведваюць выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і радуюць іх прыемнымі падарункамі
570
Не засталіся ў баку ад дабрачыннай місіі і работнікі цэнтральнай раённай бальніцы. У цэнтр члены прафсаюзнага камітэта медыцынскай установы на чале са старшынёй Яўгеніем Дорашам завіталі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу”. Наборы са школьнымі прыладамі, адзенне і, канешне ж, салодкія падарункі атрымаў кожны з выхаванцаў дзіцячага прытулку.
Медработнікі пажадалі дзецям добрага настрою і выдатных адзнак у новым навучальным годзе.
Дзіяна БЕБЕХ.