Приметы добрых перемен

960fd8c9c48e3c0e7b158e2e63286492 Наталля Булак, дырэктар гімназіі №1 г.п. Зэльва: – Пасля ўкаранення ў гімназіі рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкі якасць адукацыі значна палепшылася. На сённяшні дзень 95,2% педагогаў нашай гімназіі маюць сертыфікат карыстальніка інфармацыйных тэхналогій. Настаўнікі ствараюць і выкарыстоўваюць у вучэбным працэсе аўтарскія электронныя сродкі навучання. Вучні, у сваю чаргу, могуць прайсці па актыўнай ссылцы на неабходную старонку і прачытаць патрэбны ім матэрыял па вызначанай тэме. Гімназія мае свой інфармацыйны сайт, дзе вучні і іх бацькі могуць знайсці карысную для іх інфармацыю з жыцця школы. На абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” калектыў гімназіі заваяваў дыплом III ступені. Валянціна Семяняка, дырэктар Князеўскай гімназіі: – У 2014 годзе наша гімназія атрымала выдатны падарунак: сучасны кабінет фізікі. Зараз мы маем і інтэрактыўную дошку, і камп’ютар, і тэлевізар, і разнастайнае абсталяванне для практычных і лабараторных работ. У 10–11 класах матэматыка і фізіка з’яўляюцца цікавымі прадметамі для многіх вучняў, таму створаныя ўмовы павінны садзейнічаць глыбокаму засваенню матэрыялу. Дар’я Несцяровіч, вучаніца 10 класа СШ №3, прызёр III этапу рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы: – З 1 верасня ў нашы школы вярнулася профільная адукацыя. Я выбрала вывучэнне матэматыкі і беларускай мовы, колькасць урокаў па гэтых прадметах будзе большай: 6 урокаў матэматыкі і 3 – беларускай мовы на тыдзень. Вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні дазволіць мне больш грунтоўна падрыхтавацца да паступлення ва ўніверсітэт. Дзіяна БЕБЕХ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.